Categories: Падзеі

У новы год — з новымі ідэямі

Усім жыхарам Дзятлава і раёна, напэўна, вядомы банк па вуліцы Першамайскай, які ўсе звыкла называюць «Аграпрамбанк», хоць ужо некалькі гадоў, як ён стаў разлікова-касавым цэнтрам (РКЦ) №22 філіяла ААТ «Белаграпрамбанк». Узначальвае яго Сяргей Мікалаевіч Клімко – вопытны і адказны кіраўнік, які напярэдадні прафесійнага свята расказаў аб дасягненнях сваёй арганізацыі.

—— Сяргей Мікалаевіч, ці стаў паспяховым для вас 2017 год?

— Год быў паспяховым, але складаным. Па банкаўскім рэйтынгу мы выйшлі на нядрэнны ўзровень — занялі «залатую сярэдзіну» ў вобласці. Увесь год мы стараліся ўмацоўваць давер партнёраў і лаяльнасць кліентаў, выпускаць новыя прадукты і рэалізоўваць значныя праекты.
Напрыклад, Белаграпрамбанк першым у Беларусі пачаў выпускаць крэдытныя карткі «Крэдытка са знiжкай» сумесна з праграмай лаяльнасці «Моцная Картка», у якой удзельнічаюць магазіны-партнёры па ўсёй краіне, якія прадастаўляюць зніжкі. Акрамя таго, ААТ «Белаграпрамбанк» клапоціцца аб старэйшым пакаленні і прапануе асобам, якія атрымліваюць дзяржаўныя пенсii або дапамогi, стаць кліентамі банка і скарыстацца пакетам паслуг для пенсіянераў «Клопат».

— Якая асноўная роля і задача разлікова-касавага цэнтра?

— Нягледзячы на змены, ён з’яўляецца ключавым партнёрам аграпрамысловага комплексу раёна. У ліку пастаянных задач — своечасовае крэдытаванне сезонных мерапрыемстваў у сельскай гаспадарцы. Мы пачалі працаваць з малым і сярэднім бізнэсам: крэдытуем фермераў для набыцця дамашняй жывёлы і тэхнікі. Аднак дзейнасць цэнтра гэтым не абмяжоўваецца. На сёння яго роля шматфункцыянальная: ад прыёму камунальных плацяжоў да выдачы крэдытаў.

— Ці падтрымліваеце вы ідэю фінансавай граматнасці юных жыхароў Дзятлаўшчыны?

— Зразумела. Мы праводзім мерапрыемствы ў рамках маштабнай рэспубліканскай акцыі Белаграпрамбанка па павышэнні фінансавай граматнасці «Твае Першыя фiнансы». У час такіх сустрэч пяцікласнікі атрымліваюць брашуры на фінансавую тэму.
Вялікую цікавасць з боку ўкладчыкаў выклікае акцыя «Расці вялікі!». На ўклад можна не толькі пакласці грашовыя сродкі, але і штогод парадаваць дзіця падарункам ад банка ў дзень нараджэння. Удзельнікам акцыі, бацькам або законным прадстаўнікам дзіцяці выдаецца крэдыт для аплаты навучання ў ВНУ на выгадных умовах.

— Поспех любой арганізацыі напрамую залежыць ад работы калектыву. Як можаце яго ахарактарызаваць?

— Увесь калектыў працуе зладжана. Спецыялісты валодаюць высокім прафесіяналізмам у рабоце, маюць асаблівы падыход да людзей, уважлівыя і цярплівыя.
Ад рэалій жыцця не ўцячы, яно ўносіць свае карэктывы. У 2017 годзе на заслужаны адпачынак пайшла прафесіянал сваёй справы, загадчыца сектара разлікаў Любоў Томчык. Свой вопыт яна перадала адказнаму і стараннаму супрацоўніку Святлане Жых, якая цяпер узначальвае гэты сектар.
Хочацца адзначыць спецыялістаў аддзела рознічных паслуг Ганну Iода і Валянціну Ляшчун.
Паспяхова са старэйшымі калегамі працуе і моладзь, якая пераймае ў іх вопыт. Кацярына Якшук і Вольга Пачабыт за два гады работы ў РКЦ зарэкамендавалі сябе са станоўчага боку.
Увесь калектыў аб’ядноўвае агульнае — адданасць сваёй рабоце, уменне знайсці разумны баланс паміж асабістым жыццём і любімай справай. А гэта нялёгка.

— Якія традыцыі ёсць у вашым калектыве?

— Штогод мы ўдзельнічаем у турыстычных злётах, а ў 2016 годзе ва ўрочышчы Баравікі гасцінна прымалі ўдзельнікаў абласнога турзлёту банкаўскіх работнікаў. Акрамя таго, традыцыяй у нашым калектыве стала ўшаноўванне матуляў на Дзень маці і калег, якія знаходзяцца на заслужаным адпачынку, у Дзень пажылых людзей.

— Чаго пажадаеце калегам з іншых банкаў, сваім супрацоўнікам і кліентам у наступіўшым годзе і напярэдадні прафесійнага свята?

— Няхай 2018 год прынясе ўсім дабрабыт і поспех, падорыць яркія ўражанні і бліскучыя ідэі, а ў сем’ях пануюць мір, шчасце і паразуменне. Моцнага ўсім здароўя, аптымізму і ўдачы ва ўсіх пачынаннях.

Таццяна ГРЫЦУК
Фота Вольгі ЮШКЕВIЧ

administrator

Recent Posts

Поздравление председателя Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь Натальи Кочановой с Днем учителя

Уважаемые учителя, преподаватели и ветераны педагогического труда! От имени Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь и…

6 часов ago

Імя на Дошцы гонару. Вераніка Фабішэўская: “Заўсёды бачыла сябе толькі настаўнікам”

Залатая восень прыйшла з цэлым букетам выдатных святаў, пачэснае месца сярод якіх займае Дзень настаўніка…

6 часов ago

Паважаныя педагогі і ветэраны педагагічнай працы!

Віншуем вас з Днём настаўніка – святам тых, для каго сэнсам жыцця стала служэнне высакароднай…

7 часов ago

Сезонны гандаль. Восень – шчодрая, прадукцыя – годная

Першы ў гэтым годзе восеньскі кірмаш па вуліцы Слонімскай райцэнтра прайшоў 3 кастрычніка і парадаваў…

1 день ago

Для тых, хто адкрывае дзецям свет і дарогу ў будучыню

Восень пафарбавала дрэвы ў жоўты і барвовы колеры, ціха падае лісце, радуюць яркія астры і…

2 дня ago

Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве

Президент Беларуси Александр Лукашенко подтвердил приверженность интеграции прежде всего на постсоветском пространстве. Соответствующие заявления он…

2 дня ago