“У Новы год – з “Белай Руссю”

Дабрачынная святочная акцыя пад такой назвай штогод праходзіць на Дзятлаўшчыне, каб падарыць навагоднюю радасць і добры настрой дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця і тым хлопчыкам і дзяўчынкам, якія гадуюцца ў шматдзетных і апякунскіх сем’ях раёна.

З падарункамі і цёплымі віншаваннямі на іх адрасы прыходзяць лідары і актывісты “Белай Русі”.

29 снежня намеснік старшыні райвыканкама, дэпутат раённага Савета дэпутатаў, старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Вадзім Бялятка разам з намеснікам па аб’яднанні – начальнікам аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольгай Рагачовай накіраваліся ў Міроўшчыну. Тут у апякунскай сям’і сваёй бабулі Святланы Віктараўны жыве асаблівы юнак – Уладзіслаў Кветка, навучэнец Мірскага каледжа.

Ад раённай арганізацыі “Белая Русь” і раённага выканаўчага камітэта Вадзім Бялятка павіншаваў Уладзіслава з Новым годам і Калядамі:

– Спадзяёмся, што карысны падарунак ад грамадскага аб’яднання кожны раз будзе ўзнімаць табе настрой. Ну і якое ж свята без цукерак! Жадаем табе поспехаў і старання ў вучобе, здароўя, спаўнення жаданняў, каб у вашым доме панавалі шчасце, дабрабыт і радасць.

– Няхай Новы год прынясе шмат новых планаў, цікавых падзей, добрых сустрэч, – далучылася да пажаданняў Вольга Рагачова.

Уладзіслаў і Святлана Віктараўна таксама павіншавалі гасцей са святамі і падзякавалі за прыемны візіт і падарункі.

Святочная акцыя “У Новы год – з “Белай Руссю” прадаўжае крочыць па Дзятлаўшчыне, да яе далучаюцца актывісты пярвічак раёна, якія з падарункамі наведваюць шматдзетныя сем’і, дзе гадуюцца пяцёра і болей дзяцей. Кожны такі юны дзятлаўчанін атрымае цёплыя віншаванні і прыемныя сюрпрызы ад РГА “Белая Русь”.

 

Ірына СТЫРНІК
Фота аўтара і арганізатараў акцыі

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Андрэй Кажэўка: “На прыём прыходзяць з бытавымі пытаннямі”

25 верасня прамую тэлефонную лінію і прыём грамадзян па месцы жыхарства правёў намеснік начальніка ўпраўлення…

10 часов ago

У райвыканкаме. Будзе цёпла ў дамах

На пасяджэнні райвыканкама пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага, з удзелам намесніка міністра энергетыкі Рэспублікі…

11 часов ago

Мототранспорт на контроле ГАИ!

Мотосезон в Беларуси еще продолжается, однако ГАИ постоянно проводит профилактические акции и напоминает байкерам о…

11 часов ago

Александр Лукашенко посетил производство лесозаготовительной техники в Логойском районе

Президент Беларуси Александр Лукашенко совершил рабочую поездку в Логойский район Минской области, где посетил ООО…

11 часов ago

Дятловский каравай едет на областные «Дожинки» в Кореличи!

Красавец весит 30 кг. На него и дополнительные изделия ушло 35 кг муки нового урожая.…

11 часов ago

ПРО:Безопасность. Чтобы «тихая охота» не обернулась бедой

Сезон сбора грибов и ягод в самом разгаре, но, к сожалению, он уже успел омрачиться…

11 часов ago