З даўгамі за электраэнергію ў новы год – дрэнная прыкмета.
Дзятлаўскі раён электрычных сетак просіць абанентаў зняць паказанні і правесці поўны разлік за спажытую электрычную энергію, адлюстраваўшы фактычныя лічбы.
Аплату спажытай электраэнергіі магчыма зрабіць праз сістэму ЕРИП да 25 студзеня 2026 года, каб пазбегнуць налічэння пені на запазычанасць, якая ўтварылася.
У выпадках, калі паказанні электралічыльніка для аплаты перадаюцца ў ЕРИП аўтаматычна (абавязковыя для аплаты), самастойна зафіксаванае паказанне выкарыстоўваецца толькі як кантрольнае.
Тым, у каго ёсць запазычанасць, а таксама ўладальнікам новых кватэр важна ўзгадаць, калі яны апошні раз плацілі за электраэнергію, бо пры неаплаце на працягу двух разліковых перыядаў запар (у залежнасці ад велічыні запазычанасці) энергазабяспечвальная арганізацыя мае права прыпыніць падачу электраэнергіі. Аднаўленне энергазабеспячэння праводзіцца пасля пагашэння запазычанасці і платы за падключэнне.
Па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць, неабходна звяртацца ў абаненцкі аддзел Дзятлаўскага раёна электрычных сетак (г. Дзятлава, вул. Энергетычная, 7): панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 18.00; серада з 8.00 да 20.00.
Тэлефоны для даведак: 6-79-33, 6-78-55.
Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…
У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…
В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…
В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…
Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…