З 15 снежня па 4 студзеня на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна праводзяцца прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах да асобнай катэгорыі грамадзян. У гэты час супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў наведваюць асоб, не занятых у эканоміцы (непрацуючых); грамадзян, якія стаяць на прафілактычным уліку ў аддзеле аховы правапарадку і прафілактыкі за дамашняе насілле; якія вярнуліся з лячэбна-працоўнага прафілакторыя і не працуюць. Таксама пад кантролем жылыя памяшканні, якія знаходзяцца на ўліку як “прытон”, і асобы, за якімі ўстаноўлены прэвентыўны нагляд, асуджаныя да абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
У адзін з рэйдаў па горадзе Дзятлаве адправіліся ўчастковы інспектар міліцыі Віталій Грышук разам з членамі добраахвотнай дружыны Дзятлаўскага РУП ЖКГ. У планах было наведаць пяць адрасоў. З тымі, каго засталі дома, правялі прафілактычную гутарку аб неабходнасці весці законапаслухмяны лад жыцця, для непрацуючых патлумачылі парадак працаўладкавання.
– З такой катэгорыяй грамадзян заўжды няпроста, іх трэба трымаць на кантролі пастаянна, – адзначыў Віталій Іванавіч. – Асобы, якія стаяць на ўліку як сямейна-бытавыя скандалісты, на працягу года рэгулярна правяраюцца па месцы жыхарства, гутараць не толькі з імі, але і з іншымі членамі сям’і, каб выявіць, што ахвяры насілля не ўтойваюць агрэсію ў адносінах да сябе. Што тычыцца непрацуючых, то з імі таксама сітуацыя неадназначная: калі хтосьці з іх быў хаця б паўгода без работы і змог выжыць, ён працаваць ужо не будзе. Тым жа, хто жадае знайсці работу, мы заўжды дапамагаем, накіроўваем да спецыялістаў, якія прапануюць ім пэўную вакансію.
Святлана ГРЫШЫНА
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Ежегодно с наступлением холодов увеличивается количество пожаров в частном секторе. С начала года на Дятловщине…
У канцы 2024 года паехаў на заробкі ў Расійскую Федэрацыю з вёскі Яцвезь Дзятлаўскага раёна…
В Дятлово стартовал 5-й сезон проекта по футболу «ЧЕМПИОН», который проводится при поддержке Ассоциации «Белорусская…
В честь светлого и доброго праздника — Дня пожилых людей — профсоюзный комитет УЗ «Дятловская…
Пытанне: якая адказнасць прадугледжана за незаконнае адабранне або прыняцце ў залог дакументаў? Адказвае ўчастковы інспектар…
Президент Беларуси Александр Лукашенко поздравил педагогических работников с профессиональным праздником - Днем учителя. Об этом…