У Новаяльнянскім доме культуры прайшоў баль “Пад музыку Вівальдзі…”

На пачатку кастрычніка ў Новаяльнянскім доме культуры пачалі збірацца аматары лячэбнай гімнастыкі і бальных танцаў.

Сваё аб’яднанне па інтарэсах яны назвалі “Эпатажны блюз”.

І вось ужо 28 снежня зладзілі сапраўдны баль з рамантычнай назвай “Пад музыку Вівальдзі…”.

Чым вызначаюцца балі? Бляскам, строгім этыкетам, пэўным парадкам. Усё гэта прысутнічала. На баль удзельніцы прыйшлі ў доўгіх прыгожых сукенках, і адкрыўся ён паланэзам – самым строгім афіцыйным танцам. Яго яшчэ называюць “танцец-шэсце”.

Пад час мерапрыемства ад вядучых прысутныя пачулі шмат карыснай інфармацыі: адкуль паходзіць вальс, полька, кракавяк. Гэтыя танцы таксама асвоілі наведвальнікі аб’яднання па інтарэсах “Эпатажны блюз” і станцавалі на балі.

Дарэчы, днямі была агучана ідэя правесці ў сакавіку 2020 года ў Дзятлаве “Радзівілаўскі баль”. Да такога балю, можна сказаць, дамы з Наваельні гатовы. Застаецца ўгаварыць кавалераў, і фурор забяспечаны!

Такое адметнае баўленне часу, як заняткі аздараўленчай гімнастыкай, бальнымі танцамі, з’явілася ў Новаяльнянскім доме культуры дзякуючы паразуменню кіраўніцтва ўстановы і мясцовага энтузіяста Анатоля Аляксандравіча Кардаша. Аб’яднанне “Эпатажны блюз” набыло і набывае сваіх верных прыхільнікаў, яго ўжо наведваюць больш за 20 жанчын.

Гэты год “эпатажнікі” завяршылі прыемнай, незвычайнай сустрэчай, і ў новым годзе іх будзе нямала, бо ў кіраўніка шмат планаў і задумак.

 

Іна ЯЎСЕЙЧЫК

administrator

Recent Posts

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Святлана Кірыла: “Я шчаслівая на працы і ў сям’і”

У Год беларускай жанчыны нам выпала цудоўная магчымасць расказаць на старонках газеты “Перамога” пра абаяльных,…

36 минут ago

Последствия стихии в Даниловичском сельсовете

Сегодня в результате сильного порывистого ветра на территории Даниловичского сельсовета зафиксированы повреждения кровель жилых домов,…

42 минуты ago

Як прайсці экспертызу СПМ?

У Дзятлаўскім аддзеле ўнутраных спраў райвыканкама прайшоў прыём грамадзян, які правялі супрацоўнікі міжраённага аддзела Дзяржаўтаінспекцыі…

50 минут ago

ПРО:Безопасность. Копани и искусственные водоемы – скрытая опасность для детей!

Уважаемые родители, в период купального сезона учите детей правилам безопасности у воды: не оставляйте детей…

2 часа ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Задача для матэматыка: дажыць да 100 з плюсам

11 чэрвеня выдалася не толькі цёплым, але і ўрачыстым, багатым на віншаванні з юбілейным 90-м…

3 часа ago

Поддержим нашу команду!

Уважаемые болельщики и жители Дятловского района! Приглашаем вас на матч в рамках Гродненского дивизиона. На…

4 часа ago