Categories: Падзеі

У неба ўзляцелі 23 паветраныя шары з надпісам “Кашалева. Раклевічы. Дружба”. Сяброўская сустрэча дзяцей з летнікаў Дзятлаўскага і Навагрудскага раёнаў

Лета — час новых знаёмстваў і сустрэч.

Не існуе мяжы паміж раёнамі, і дзеці з вялікай радасцю наведваюць іншыя ўстановы адукацыі. Вось і 19 чэрвеня адбылася творчая сустрэча вучняў, якія наведваюць аздараўленчыя лагеры на базе Кашалеўскага дзіцячага сада–базавай школы Навагрудскага раёна “Кветкавы горад” і Раклевіцкага дзіцячага сада–базавай школы “Іскрынка надзей”.

У час сустрэчы дзеці паўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах па міні-футболе, валейболе, шашках, дартсе, настольным тэнісе. Таксама яны мелі магчымасць рэалізаваць свой інтэлектуальны патэнцыял у гульнях “Брэйн-рынг” і “Што? Дзе? Калі?”, тэмай якіх сталі падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Затым дзяцей і дарослых чакалі творчыя конкурсы і танцавальна-забаўляльная праграма.

Актыўнымі ў час сустрэчы былі кіраўнікі і настаўнікі ўстановаў адукацыі, што значна садзейнічала стварэнню творчай атмасферы, калі кожны мог праявіць свае здольнасці і магчымасці.

Напрыканцы сустрэчы ў неба ўзляцелі 23 паветраныя шары з надпісам “Кашалева. Раклевічы. Дружба”. На вялікім плакаце  госці пакінулі свае ўражанні ад сустрэчы і пажаданні сваім новым сябрам. А наперадзе нас чакае яшчэ не адна сустрэча з вучнямі і настаўнікамі Кашалеўскага дзіцячага сада–базавай школы.

Н. СОКАЛ,

адказная за работу дзіцячых аб’яднанняў Раклевіцкага д/с–БШ

administrator

Recent Posts

Дэпутацкія клопаты. Андрэй Жамойда правёў прыём грамадзян у Дзятлаве

9 ліпеня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Андрэй…

7 часов ago

“Дзень свабоды і памяці”

Пад такой назвай у Дзятлаўскай раённай бібліятэцы 9 ліпеня прайшоў дыялог пакаленняў, прысвечаны дню вызвалення…

7 часов ago

Якое значэнне для дзятлаўчан мае дата 9 ліпеня?

Аляксандр Бургун, ваенны камісар Дзятлаўскага раёна: – У Дзень Перамогі мы ўзгадваем продкаў, якія адстаялі…

9 часов ago

Незабыўныя старонкі ваенных гадоў. Горад Дзятлава сустрэў Дзень вызвалення

9 ліпеня каля помніка Героям Савецкага Саюза Яну Фогелю і Паўлу Пятрову ў гарадскім парку…

9 часов ago

О правилах поведения в цифровом пространстве

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

10 часов ago

Прамая тэлефонная лінія

14 ліпеня з 14 да 16 гадзін адбудзецца прамая тэлефонная лінія з начальнікам АУС Дзятлаўскага…

10 часов ago