У медыцынскай сям’і раёна – папаўненне

Крыху больш за два месяцы таму свой працоўны шлях у розных арганізацыях і ўстановах пачалі маладыя спецыялісты. Калектыў Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы таксама папоўніўся 16 дактарамі і работнікамі сярэдняга медыцынскага персаналу. Час пазнаёміцца з некаторымі з іх.

Тамара Бажко, доктар-тэрапеўт:

– Пра Дзятлава я пачула ўпершыню на размеркаванні ў Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, які скончыла сёлета з адзнакай. Сама я родам з Маладзечна, і ўжо са свядомага ўзросту марыла стаць доктарам. Мая мара збылася: я працую ў тэрапеўтычным аддзяленні Дзятлаўскай раённай бальніцы, а таксама дзяжуру ў прыёмным пакоі. Гарадок мне спадабаўся: ціхі, утульны, прыгожы, тут выдзелілі жыллё. А на першым рабочым месцы ўвогуле сустрэлі вельмі прыязна: калегі па працы падтрымліваюць, адказваюць на пытанні, даюць парады. Мне камфортна тут працаваць. Я ўпэўнілася, што медыцына – гэта правільны выбар, цяпер час набірацца вопыту і рухацца далей у гэтым напрамку. Хацела б у будучым павышаць кваліфікацыю, магчыма, па профілі “кардыялогія”.

Маргарыта Валчэцкая, фельчар-лабарант:

– Я з Дзятлаўшчыны, пасля заканчэння Новаяльнянскай сярэдняй школы імя А. А. Шаўчук паступіла ў Гродзенскі медыцынскі каледж. Яшчэ са школы ў мяне была вялікая цікавасць да даследаванняў, таму, мабыць, і выбрала сваю спецыяльнасць. Работа аказалася цікавай і нават захапляльнай, добра дапамагла база ведаў, якія атрымала ў час навучання, а калі застаюцца нейкія пытанні, старэйшыя калегі падказваюць. Мне пашчасціла працаваць у калектыве лабараторыі, дзе побач са мной вельмі вопытныя і, з іншага боку, энергічныя, вясёлыя, добрыя людзі. Яшчэ прыемны момант: мне выдзелілі месца ў інтэрнаце, так што не трэба кожны дзень дабірацца дадому ў Наваельню. Я – першы медык у сям’і, і сваім выбарам здзівіла родных. Але я дакажу ім і сабе, што медыцына – гэта сапраўды маё прызванне.

Вікторыя Логаш, памочнік доктара-тэрапеўта:

– Сёлета я скончыла Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі каледж па спецыяльнасці “лячэбная справа” і размеркавалася па месцы жыхарства. З дзяцінства хацела ўсім дапамагаць, нават спачатку марыла стаць ветэрынарам, але ў выніку выбрала медыцыну і не пашкадавала аб гэтым. Прыйшла працаваць у раённую паліклініку, дзе настаўнікам выступіла старшая медыцынская сястра паліклінікі Ала Белая. Яна цярпліва, падрабязна, а часам і па-мацярынску клапатліва дапамагае мне і іншым маладым спецыялістам разбірацца ў справе. Каб дактары-тэрапеўты змаглі працаваць эфектыўней і хутчэй, я займаюся выпіскай рэцэптаў, даведак, накіраваннняў на аналізы. Калі ёсць неабходнасць, аказваю першую дапамогу пацыентам паліклінікі. За дзень прымаю каля 20 чалавек. Працаваць цікава: вучуся і даведваюся шмат новага. У будучым у планах ёсць атрыманне вышэйшай адукацыі.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

#нашелучшее #нашалепшае

administrator

Recent Posts

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

11 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

11 часов ago

Ко Дню Октябрьской революции в Дятлово отремонтируют памятник В. И. Ленину

https://www.youtube.com/embed/mw7bQRrM9ZY Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago

Знайшоў у лесе 100 літраў бензіну

Напрыканцы кастрычніка супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ў Дзятлаўскім раёне спынілі для праверкі легкавы аўтамабіль. Пры аглядзе аўто…

12 часов ago

Александр Лукашенко: женский голос в вопросах мира должен звучать громче

Президент принял участие в IV Минской международной конференции по евразийской безопасности. Президент Беларуси Александр Лукашенко…

14 часов ago

«Пьяному и бесправному не место на дороге!»

На территории Гродненской области в период времени с 4 по 7 ноября сотрудниками Госавтоинспекции будут…

16 часов ago