Мяркую, кожны жыхар і часты госць горада Дзятлава выдатна ведае невялікі ўтульны магазін з багатым выбарам харчовых тавараў, які знаходзіцца на скрыжаванні вуліц Кірава і Чапаева райцэнтра. Гэта прыватны магазін з прыгожай гучнай назвай “Сударыня” – узор паспяховага сямейнага бізнэсу.
Апошнім часам у нашай дзяржаве шмат увагі надаецца прыватнаму прадпрымальніцтву, таму напярэдадні Дня работнікаў гандлю мы сустрэліся з дырэктарам ТАА “СударыняТорг” Андрэем Турэвічам, каб даведацца, што дапамагае быць паспяховым.
– Андрэй Канстанцінавіч, калі з’явілася ідэя адкрыць сваю справу, і з чаго ўсё пачыналася?
– Гэту справу адкрыла мая цешча Галіна Сцяпанаўна Жых. Пачынала яна бізнэс з самых азоў, калі ў незалежнай Беларусі зараджалася індывідуальная прадпрымальніцкая дзейнасць. Справа стала сямейнай, і вялікі дзякуй Галіне Сцяпанаўне за яе намаганні, за надзейны падмурак. Спачатку гэта былі маленькія магазінчыкі на раёне, выязны гандаль на рынку, а ў 2004 годзе мы пабудавалі “Сударыню”. Цяпер Галіна Сцяпанаўна на пенсіі, а я ўзначаліў сямейны бізнэс.
– Колькі чалавек у вас працуе, чаму надаяце найбольш увагі?
– У ТАА “СударыняТорг” працуюць 11 чалавек. Гэта і адміністрацыя, і бухгалтэрыя, і прадаўцы, і грузчыкі, і прыбіральшчыкі.
Безумоўна, галоўную ўвагу надаём якасці тавару, які знаходзіцца ў нас на паліцах, яго цане, каб яна была прывабнай для нашых пакупнікоў. Імкнёмся, каб у нашым магазіне людзі маглі набываць якасную недарагую прадукцыю і назаўтра вяртацца сюды па новыя пакупкі.
– “Сударыня” прыгожы магазін з шырокім выбарам тавараў. Як удаеца “трымаць планку”?
– Гэта нялёгка. Мы працуем ва ўмовах канкурэнцыі. Каб быць паспяховымі, стаўку робім на давер кліента. Для нас галоўнае – працаваць сумленна. Калі тавары не адпавядаюць па якасці і цане, пакупнік не пойдзе ў магазін. Галоўны крытэрый ацэнкі поспеху, што людзі з задавальненнем робяць у нас пакупкі і становяцца пастаяннымі кліентамі.
Таксама імкнёмся зрабіць свой гандлёвы аб’ект прывабным для наведвальнікаў, своечасова праводзім рамонты, добраўпарадкавалі прылеглую тэрыторыю, у бліжэйшы час плануем падключыць Інтэрнэт, каб пакупнікі, якія трапілі ў магазін у “гадзіну пік”, бавілі час цікавей.
– Раскажыце пра калектыў “Сударыні”.
– Калектыў у нас зладжаны, надзейны, у складзе якога працуюць прафесіяналы. Кожны работнік выдатна спраўляецца на сваім участку. Варта адзначыць работу загадчыцы магазіна Святланы Антончык, вопытных прадаўцоў, нашых “старажылаў” – Іны Лявончык і Святланы Нядбайлік. Пры падборы супрацоўнікаў шмат увагі звяртаем на якасці характару: каб чалавек быў ветлівы, уважлівы да пакупнікоў, прыемны ў размове, не грубіў. Практыкуем браць кандыдатаў без вопыту работы, калі бачым іх патэнцыял. У абавязках прадаўцоў не толькі каса, але і раскладка ў гандлёвай зале, кантроль за таварамі, папаўненне асартыменту. Наш калектыў – адзіная машына, якая спраўна працуе.
– Хто вашы асноўныя пастаўшчыкі?
– Практычна ўсе буйныя прадпрыемствы краіны, якія вырабляюць харчовую прадукцыю (большасць нашага асартыменту – тавары айчыннай вытворчасці). Мяркую, што расказваць пра кожнага паасобку не варта – спіс вялікі.
Што тычыцца дастаўкі, некаторую частку прадуктаў пастаўляюць вытворцы, але пераважную большасць возім самі, каб знізіць сабекошт, а значыць і цану для пакупніка. Так імкнёмся павышаць канкурэнтаздольнасць тавараў.
– Колькі чалавек за дзень могуць наведаць ваш магазін?
– Мэтай падлічыць усіх не задаваліся, адзначу толькі, што ў “Сударыни” шмат пастаянных кліентаў, вялікі тавараабарот: за дзень наш гандлёвы аб’ект абслугоўвае да тысячы чалавек. Такі поспех – заслуга ўсяго калектыву.
– Раскажыце пра новаўвядзенні і працоўныя планы.
– Другі год запар на базе “Сударыни” працуе сезоннае кафэ. Асноўныя пастаўшчыкі прадукцыі – “Лідскае піва” – ацанілі нашы мінулагоднія вынікі і сёлета прадаставілі для кафэ лепшае абсталяванне. Наведвальнікаў прывабліваем сюды шырокім асартыментам прахаладжальных напояў, марожанага, садавіны, агародніны.
Сярод далейшых планаў ТАА “СударыняТорг” – пашырацца, павялічваць аб’ёмы продажу і колькасць гандлёвых аб’ектаў. Збіраемся восенню 2018 года адкрыць магазін у адным з аграгарадкоў, таксама набылі абсталяванне для выязнога гандлю. У нас будзе свой магазіна на колах, маршрут для якога знаходзіцца на этапе ўзгаднення.
Зазначу, што працаваць у рэгіёнах прыватнаму бізнэсу стала камфортней пасля падпісання нарматыўных дакументаў, скіраваных на развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі. Для мяне гэта важна, бо справу сваю люблю, ды і падрастае надзейная змена. Малодшы сын Кірыл вучыцца ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце па спецыялізацыі “Эканамічная дзейнасць у сферы тавараў народнага спажывання”, старэйшы Павел скончыў гэтую ўстанову і магістратуру, спрабуе свае сілы ў індывідуальным прадпрымальніцтве.
– Андрэй Канстанцінавіч, чаго пажадаеце работнікам гандлю да прафесійнага свята?
– Поспехаў, здаровай канкурэнцыі, атрымліваць задавальненне ад справы, якой займаюцца, усёй душой быць адданымі пакупнікам, бо работа з людзьмі складаная, але прыемная.
Гутарыла Ірына КАЎКЕЛЬ
https://www.youtube.com/embed/4Ds1gSdnCEk https://www.youtube.com/embed/XXmlL041qq0 Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае
Работа інтэрактыўных пляцовак дзясятага фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” завяршылася цырымоніяй узнагароджання. Па рашэнні кіраўніцтва…
Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” старшыня райвыканкама Андрэй Садоўскі запрасіў гасцей раёна…
Шматлюдна, весела, актыўна на пляцоўцы “Турыстычная”. Як заўсёды, там сабраліся любіцелі паходаў, начовак у палатцы,…
Дзясяты адкрыты фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” запрасіў сёння на спартыўную пляцоўку тых, хто сябруе…
На “Зецельскім фэсце” працавалі адразу некалькі інтэрактыўных пляцовак на любы густ. Сапраўднай сенсацыяй фестывалю стаў…
View Comments
Хороший магазин
Только в этом магазине и закупаемся!
Отличный магазин, всегда всё свежее и вкусное, очень вежливый и хороший персонал
Отличный домашний магазин, найдёте все что ищете)
А пиво самое холодное в палатке!
Yeasteday I dropped into this amazing shop and found out a big range of products!Fresh fruits and vegetables are always present!So if you want to be pleased with your meal,visit it??
Очень хороший магазин! только свежая продукция, вежливые и хорошие продавцы!
И сыночков вожу,и сама хожу.Дешевое и вкусное мороженое,прекрасный холодный квас
И сыночков вожу,и сама хожу.Дешевое и вкусное мороженое
Очень рад что в нашем городе есть такой магазин!!!
Прекрасные хозяин и отзывчивые продавцы
Ухожу всегда с улыбкой на лице