Напрыканцы верасня ў Гродне на цэнтральным спартыўным комплексе “Нёман” прайшло першынство Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы.
Спаборніцтвы ладзіліся сярод юнакоў і дзяўчат 2005, 2006 гадоў нараджэння і рахункаваліся ў звязках паміж дысцыплінамі.
Дзятлаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу на гэтых спаборніцтвах прадставілі Сяргей Губко, Іван Вянско, Андрэй Сямёнаў, Дар’я Самкоўская, Лізавета Кастусік, Паліна Карэнка, Мікіта Скрыпка, Аляксей Кастусік, Іван Кавалёў, Ягор Альховік.
Пераможцам першынства Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы ў звязках паміж дысцыплінамі па бегу на дыстанцыі 1000 і 60 метраў, а таксама трайным скачку з месца стаў Ягор Альховік. Сярэбраным прызёрам у звязках паміж дысцыплінамі па бегу на дыстанцыі 300 і 60 метраў, трайным скачку з месца стала Дар’я Самкоўская.
Бронзавыя ўзнагароды першынства Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы на Дзятлаўшчыну прывезлі адразу чацвёра выхаванцаў лёгкаатлетычнага аддзялення Дзятлаўскай ДЮСШ.
У звязках паміж дысцыплінамі па бегу на дыстанцыі 300 і 60 метраў і трайным скачку з месца сярэбраным прызёрам стаў Іван Вянско, бронзавая перамога ў звязках паміж дысцыплінамі па бегу на дыстанцыі 1000 і 60 метраў, трайным скачку з месца – у Мікіты Скрыпка. Паліна Карэнка заняла трэцяе месца ў звязках паміж дысцыплінамі па бегу на дыстанцыі 60 метраў і 60 метраў з бар’ерамі, а таксама трайным скачку з месца.
Лізавета Кастусік стала ўладальніцай бронзавага медаля ў звязцы паміж дысцыплінамі па скачках у даўжыню, бегу на дыстанцыю 60 метраў і трайным скачку з месца.
Віншуем прызёраў першынства Гродзенскай вобласці па лёгкай атлетыцы з яркімі перамогамі.
Кацярына СКРАБУК,
інструктар-метадыст Дзятлаўскай ДЮСШ
Фота прадастаўлена Аляксандрам КУЧЫНСКІМ,
трэнерам-выкладчыкам па лёгкай атлетыцы Дзятлаўскай ДЮСШ
Неабдуманыя ўчынкі дзяцей і дарослых Чарговае пасяджэнне камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама было прысвечана прыняццю…
Пра гэта расказала галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Чарняк:…
В период активной работы в поле очень важно обеспечить здоровые и безопасные условия труда для…
Белорусские аграрии намолотили 4 млн т зерна. Об этом сообщили БЕЛТА в пресс-службе Министерства сельского…
Прыхаджане касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве ўшанавалі памяць 11 сясцёр-назарэтанак, якія па-мучаніцку загінулі…
Пад такім дэвізам з 1 жніўня ў акцыю “Збяром дзяцей у школу” ўключаецца Беларускае Таварыства…