Лета – выдатная пара, калі можна з карысцю правесці вольны час, набыць новыя веды, знайсці занятак па душы, пагутарыць з аднагодкамі.

У аддзеле абслугоўвання і інфармацыі Дзятлаўскай раённай бібліятэкі дзяцей чакаюць яркія, займальныя падзеі, сустрэчы з любімымі кнігамі, пазнавальныя конкурсы, віктарыны, цікавыя мерапрыемствы, летнія інтэрактыўныя пляцоўкі. Для аматараў чытання ў чытальнай зале арганізаваны кніжны ералаш “Кніжная ўсмешка лета”. Выданні, прадстаўленыя на выставе, адрасаваны для дзяцей малодшага і сярэдняга ўзросту. Таксама бібліятэка прапаноўвае хлопчыкам і дзяўчынкам прыняць удзел у конкурсе летняга чытання “Летні чытацкі марафон”. З умовамі конкурсу можна азнаёміцца на бібліятэчным сайце па спасылцы https://dyatlovolib.by/. Наперадзе яшчэ шмат цудоўных летніх дзён, цікавых уражанняў і новых сустрэч.


Святлана МАГЕРА,
загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga