У “ЛесКам+” бронзавая рэспубліканская перамога

Дыплом трэцяй ступені Міністэрства адукацыі ў рэспубліканскім аглядзе-конкурсе школьных лясніцтваў-2025 заваявалі ўдзельнікі ЛесКам+” – школьнага лясніцтва сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М. Чурылы, кіраўнік – Наталля Белаус.

Фінал конкурсу праходзіў у Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства. Ён аб’яднаў больш за сотню чалавек, сярод якіх былі навучэнцы – пераможцы абласных этапаў, педагогі, кіраўнікі школьных лясніцтваў, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства лясной гаспадаркі.

У састаў каманды дзятлаўчан уваходзілі “лескамаўцы” Павел Бушчык, Вера Стракоўская, Соф’я Сіняк, Ганна Лаўрэнцьева, Паліна Кіцун, Лізавета Якубоўская.

Конкурс стартаваў яшчэ ў сакавіку, мы прынялі ўдзел ва ўсіх яго этапах, – расказала Наталля Белаус. – Вынікам абласнога сталі дыпломы першай ступені – у намінацыі “Лес у маім жыцці”, другой – у намінацыі “Эка-эрудыт”, трэцяй – у намінацыі “ Лепшае школьнае лясніцтва”. Наша каманда і юныя лесаводы Пескавецкай сярэдняй школы Мастоўскага раёна былі прызнаны лепшымі ў вобласці і ўдастоіліся гонару прадстаўляць Гродзеншчыну ў рэспубліканскім фінале. Ён складаўся з некалькіх іспытаў, скіраваных на паглыбленне ведаў па лясной экалогіі, лесаводстве і лесазнаўстве, фарміраванне навыкаў па доглядзе, абароне і аднаўленні лясоў.

Кожная каманда ў фармаце выставы прадставіла свой вопыт работы. Экспазіця ЛесКам+” вылучалася “дрэвам добрых спраў”, на якім размясцілі інфармацыю пра сваю дзейнасць, мерапрыемствы і акцыі. Яшчэ былі агітацыйныя матэрыялы, распрацаваныя для далучэння школьнікаў малодшага ўзросту да экалагічнай дзейнасці, а таксама “паліца дасягненняў”. Варта адзначыць, што за два гады існавання наша школьнае лясніцтва стала ўладальнікам дыпломаў абласнога этапу юніорскага конкурсу “Квітней мой лес”: летась – другой ступені ў Назара Баканава і Ганны Лаўрэнцьевай, а сёлета перамогу і дыплом першай ступені ў ім заваявала Ганна Лаўрэнцьева. У ліку дасягненняў таксама экспанавалі падзячныя лісты ад Гродзенскага і Дзятлаўскага лясгасаў за актыўны і выніковы ўдзел у акцыях па пасадцы лесу. На такія высокія вынікі ўплывае цеснае ўзаемадзеянне з Дзятлаўскім лясгасам, які аказвае садзеянне ў падрыхтоўцы да конкурсаў, арганізацыі і правядзенні акцый, стымулюе самых актыўных “лескамаўцаў”.  

Пляцоўкай для абмену ідэямі паміж школьнымі лясніцтвамі Беларусі стаў конкурс візітных картак. Да яго таксама падышлі творча: падрыхтавалі відэаролік, танец з палотнамі і праз выступленне расказалі пра свае справы і мерапрыемствы да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, Вялікай Перамогі, Года добраўпарадкавання, якія рэалізуем самі і з удзелам іншых актывістаў раёна.

– Самым хвалюючым і важным быў конкурс юных лесаводаў, – прадоўжыў размову Павел Бушчык. – Ён уключаў праходжанне тэсціравання і практычныя заданні па пяці напрамках: дрэвы і хмызнякі, лясныя птушкі і звяры, насенняводства і гадавальнікі, лясная энтамалогія і фітапаталогія. Члены журы адзначылі высокую падрыхтоўку дзятлаўскіх школьнікаў.  

– Прыемным момантам праграмы была экскурсія ў Рэспубліканскі лясны селекцыйна-насенняводчы цэнтр, дзе нас пазнаёмілі з сучаснымі тэхналогіямі селекцыі раслін, прадэманстравалі розныя падыходы да іх вырошчвання, – узгадала Ганна Лаўрэнцьева. – Мы ўпэўніліся, якая карпатлівая работа ляжыць у аснове лесааднаўлення, наколькі важна берагчы, даглядаць, захоўваць зялёны скарб Беларусі.

Рэспубліканская бронзавая перамога стала для нас радасцю з кропелькай суму: ганарымся, што пераможцы, шкадуем, што не абсалютныя. Затое нашаму школьнаму лясніцтву ЛесКам+ёсць да чаго імкнуцца, а ўдзел у гэтых мерапрыемствах, работа ў школьным лясніцтве сталі адпраўной кропкай да выбару будучай прафесіі для нас, вучняў.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

16 минут ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

26 минут ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

2 часа ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

2 часа ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

2 часа ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

6 часов ago