Дзяржава забяспечвае дадатковыя гарантыі ў галіне садзейнічання занятасці насельніцтва.

Якія катэгорыі грамадзян могуць імі скарыстацца, расказала намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Ірына Баравік.

– Да такіх катэгорый адносяцца грамадзяне, якія асабліва маюць патрэбу ў сацыяльнай абароне і не здольныя на роўных умовах канкурыраваць на рынку працы:

– дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў;

– бацькі ў шматдзетных і няпоўных сем’ях, а таксама якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў;

– інваліды;

– асобы, вызваленыя з месцаў пазбаўлення волі;

– тыя, хто ўпершыню шукае работу ва ўзросце да 21 года;

– асобы перадпенсійнага ўзросту (за два гады да ўзросту, які дае права на атрыманне пенсіі па ўзросце на агульных падставах);

– ветэраны баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў, якія пазначаны ў пунктах 1-3 артыкула 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 красавіка 1992 года “Аб ветэранах” у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 ліпеня 2001 года;

– звольненыя з ваеннай службы, з органаў унутраных спраў, Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, органаў фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях у сувязі з заканчэннем тэрміновай службы, ліквідацыяй арганізацыі, скарачэннем колькасці або штату работнікаў, па стане здароўя або па іншых уважлівых прычынах без права на пенсію;

– звольненыя з альтэрнатыўнай службы ў сувязі з заканчэннем праходжання альтэрнатыўнай службы;

– эвакуіраваныя, адселеныя, якія самастойна выехалі з тэрыторый, якія падвергліся радыяактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС (з зоны эвакуацыі (адчужэння), зоны першачарговага адсялення і зоны наступнага адсялення), за выключэннем тых, хто прыбыў у названыя зоны пасля 1 студзеня 1990 года.

Дзяржава забяспечвае працаўладкаванне бацькоў, якія абавязаны кампенсаваць выдаткі, затрачаныя дзяржавай на ўтрыманне іх дзяцей, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні (далей – абавязаныя асобы), і накіраваны па судовай пастанове ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, шляхам устанаўлення броні для прыёму на працу. Органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пры атрыманні судовай пастановы аб працаўладкаванні абавязанай асобы на працягу трох рабочых дзён вызначаюць адну або некалькі арганізацый для яе працаўладкавання такім чынам, каб заработная плата дазваляла забяспечыць поўнае выкананне штомесячных абавязацельстваў па кампенсацыі выдаткаў на ўтрыманне дзяцей і за абавязанай асобай захоўвалася не менш за 30 % заработнай платы.

Згодна з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта № 642 ад 22 кастрычніка 2022 года “Аб устанаўленні броні наймальнікам для прыёму на работу асобных катэгорый грамадзян на 2022 год”, у нашым раёне ўстаноўлена 244 працоўныя месцы.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Зецельскі фэст» ў Дзятлаве.  Шэсце па цэнтральнай вуліцы

Урачыста, прыгожа, з цудоўным настроем  пачалося свята сямейнага адпачынку "Зецельскі фэст" ў Дзятлаве. Пад гукі…

44 минуты ago

На Зецельскім фэсце гуляе народ…

На Зецельскім фэсце гуляе народ,На плошчы вясёлы вядзе карагод,Танцуе, спявае і славіць сям’ю,А хтосьці газеце…

6 часов ago

Рыхтавацца да зімы – загадзя і грунтоўна

Пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Андрэя Садоўскага з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Аляксандра Бараноўскага прайшло…

21 час ago

Последствия выплаты заработной платы «в конверте» для нанимателей

Под зарплатой «в конверте» принято понимать незаконную форму  оплаты труда, при которой часть или весь…

21 час ago

Навучыліся аказваць неадкладную дапамогу

Другі раз запар у Беларусі прайшоў рэспубліканскі міжведамасны адукацыйны праект “Запусці сэрца”, арганізатарамі якога выступаюць…

22 часа ago

Добрахвотнікаў стала больш

У рамках месячніка Таварыства Чырвонага Крыжа ў Дзятлаве адбылося ўрачыстае ўручэнне пасведчанняў новым валанцёрам аб’яднання.…

22 часа ago