У Хвінявіцкай школе прайшоў круглы стол па тэме “Ганарымся сваімі славутымі землякамі”

Для навучэнцаў 8-11 класаў Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” прайшоў  круглы стол па тэме “Ганарымся сваімі славутымі землякамі”.

У ім прынялі ўдзел Марыя Белавус, галоўны спецыяліст Парэцкага сельскага выканаўчага камітэта, і Марына  Цілігузава, старшыня пярвічнай арганізацыі “Чырвоны Крыж”.

Мерапрыемства складалася з інфармацыйных блокаў: “Героі Беларусі”, “Прэмія “За духоўнае адраджэнне”, “Дзень беларускай навукі”.

Навучэнцы даведаліся аб людзях, якія былі ўдастоены ганаровага звання “Герой Беларусі”, паразважалі, ці можна здзейсніць подзвіг у наш час.

Пры абмеркаванні пытання “Прэмія “За духоўнае адраджэнне” вучні пагаварылі аб тым, за якія дасягненні можна атрымаць такую высокую ўзнагароду. Было адзначана, што сёння беларускай навуцы адводзіцца ключавая роля ў пабудове эканамічных ведаў і фундамент для гэтага закладзены ў Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016 – 2020 гады.

Напрыканцы мерапрыемства навучэнцам прапанавалі прыняць удзел у марафоне праектаў “Мы дзейнічаем” і падзяліцца вопытам рэалізацыі сацыяльных праектаў.

Прэс-цэнтр Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

 

administrator

Recent Posts

Парадак звароту па ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур у электроннай форме

Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…

11 минут ago

Якая роля бібліятэкі ў фарміраванні рэгіянальнага трэнда?

На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…

37 минут ago

Юрий Караев с рабочим визитом посетил Слоним

В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…

2 часа ago

Безопасность на воде = соблюдение правил использования спасательных средств

24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…

2 часа ago

Прямая линия

4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…

2 часа ago

Конкурс. “Перамога” абвяшчае пераможцаў: хто ж стаў лепшым?

Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…

3 часа ago