Напярэдадні Дня Перамогі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны – галоўных герояў гэтага свята – запрасілі на ўрачысты прыём у абласны выканаўчы камітэт.
Ганаровых гасцей віталі старшыня аблвыканкама Уладзімір Краўцоў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, камандуючы войскамі Заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Сяргей Патапенка.
Ветэранам уручылі юбілейныя медалі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.». Кветкі, песні маладосці, сардэчныя словы ўдзячнасці і віншаванняў – усё ў гэты дзень было толькі для іх – герояў Перамогі. У ліку гасцей – Васіль Раманавіч Каламіец, Зінаіда Цімафееўна Судакова, Захар Емяльянавіч Акуліч і многія іншыя. Яны шчыра дзякавалі за ўвагу, якую ім аказваюць.
Урачыстыя прыёмы ў гэтыя дні праходзяць ва ўсіх раёнах вобласці.
Паводле газеты «Гродзенская праўда»
Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…
У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…
Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…
Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…
31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…
Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…