Еўрапейская і беларуская урбан-культура прыйшла нарэшце і ў Дзятлава.
У нашым горадзе з’явіўся першы мурал, і дзятлаўчане ўжо змаглі ацаніць яго, прагульваючыся па вуліцы Леніна.
Першае ў Дзятлаве графіці літаральна за два дні “праявілася” на сцяце гімназіі №1 горада Дзятлава. Сімвалічна, што гэта архітэктурная славутасць нашага горада, палац Радзівілаў.
Мяркую, такая прыгажосць нікога не пакінула раўнадушным. Графіці – павялічаная копія малюнка 19-га стагоддзя, аўтарства якога належыць літаратару, музыку і мастаку Напалеону Орду. Малюнак перанеслі на фасад з дапамогай праекцыі – і напоўнілі дэталямі. Графіці намалявана ў сепіі – папулярных сёння адценнях карычневага колеру, што выглядае, як стары рэтра-фотаздымак. У рабоце былі выкарыстаны акрылавыя фарбы і аэразоль, таму арт абяцае не адзін год трымацца на фасадзе і радаваць дзятлаўчан і турыстаў.
Аўтары “Палаца Радзівілаў” на фасадзе гімназіі Яўген Салановіч і Раман Камінскі – мастакі з мінскай арт-майстэрні “Zadelo”, на рахунку якой не адзін дзясятак паспяховых праектаў (у тым ліку, у суседнім з намі Навагрудку).
Па словах мастакоў, 60% працы – гэта дзяржаўная замова, таму працы прысвечаны пераважна гісторыі і архітэктуры рэгіёна. Каманда мастакоў вялікая, таму яны працуюць адначасова ў некалькіх кропках Беларусі.
– Да працы тут мы не былі знаёмы з горадам Дзятлава, – кажа Яўген. – А калі прыехалі, былі прыемна ўражаны. Сапраўды, утульны, дагледжаны еўрапейскі горад са своеасаблівым выглядам. Тут адчуваецца добрая атмасфера. Прыемна было рабіць Дзятлава яшчэ крыху прыгажэйшым.
Лета – ва ўсіх сэнсах гарачая пара для мастакоў. Іх чакаюць яшчэ шмат праектаў, шмат гарадоў і замоваў. Але, як прызнаецца Яўген Салановіч, ёсць праект усяго жыцця – вялікі зубр па дарозе з Брэста на Мінск, на якім, спадзяецца ён, з’явіцца графіці іх аўтарства ў чырвона-сініх колерах (як колер Брэсцкай крэпасці і валошкі, нефармальнага сімвала Мінска).
А дзятлаўчане спадзяюцца, што першае графіці стане пачаткам добрай серыі, якая напоўніць наш родны горад новымі фарбамі.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup
В Беларуси с 1 июня повышаются тарифы на ЖКУ. Это предусмотрено постановлением Совета Министров от…
Як прайшоў “Зецельскі фэст”, пра нарыхтоўку кармоў і пачатак падрыхтоўкі да жніва, прафілактыку пажараў і…
Вялікім вулічным канцэртам у Міжнародны дзень абароны дзяцей на Дзятлаўшчыне стартаваў праект “Лета – гэта…”,…
Специальное комплексное мероприятие проводится с 25 мая по 5 июня 2026 года. Несмотря на проводимую…
У Міжнародны дзень абароны дзяцей з падарункамі і цёплымі словамі віншаванняў са святам завіталі госці…
У Міжнародны дзень абароны дзяцей у райцэнтры ўрачыста адкрылі адмысловы арт-аб’ект – вальер з вавёркамі,…