Да юбілея земляка. Талака ў Погірах

9 чэрвеня 2020 года спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння нашага знакамітага земляка, доктара філасофіі, літаратуразнаўцы, грамадска-палітычнага дзеяча Заходняй Беларусі Ігната Сымонавіча Дварчаніна, помнік якому ўпрыгожвае цэнтральную плошчу нашага Дзятлава.

Яшчэ ў студзені 2020 года Дзятлаўскай раённай арганізацыяй Таварыства беларускай мовы сумесна з аддзелам  ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама быў складзены план святкавання гэтага юбілея. Меркавалася правесці навукова-практычную канферэнцыю з запрашэннем вучоных з Акадэміі навук Беларусі, мясцовых краязнаўцаў, настаўнікаў, вучняў старэйшых класаў, супрацоўнікаў бібліятэк і ўсіх зацікаўленых асоб. На радзіме Ігната Дварчаніна, у вёсцы Погіры, і ў горадзе Дзятлаве, каля помніка рыхтавалі мітынгі з выступленнем самадзейных артыстаў, у тым ліку і погірскага народнага гурта, прамовы паэтаў і пісьменнікаў, конкурсы на лепшую дэкламацыю вершаў Ігната Дварчаніна, паэтаў з суседняй вёскі Зачэпічы і беларускіх класікаў. Бяда-пандэмія, якая абрынулася нечакана, сарвала нашы планы.

Актывісты ТБМ у гэтых умовах прынялі рашэнне сумесна з кампаніяй “Зробім лепш — 2020” надаць больш прывабны выгляд сядзібе ў вёсцы Погіры, на якой калісьці стаяла родная хата нашага вядомага земляка, пазначаная сёння мемарыяльнай дошкай. Трэба адзначыць, што цяперашняя гаспадыня гэтай хаты Надзея Лукашык – жанчына творчая, акуратная. Адна, без мужа, падтрымлівае ўзорны парадак. Сама і пакосіць, і пафарбуе, і пакапае, і кветкі пасадзіць, і дапаможа старэйшым за яе аднавяскоўцам.

Але каб у раёне з’явіўся яшчэ адзін лакальны турыстычны маршрут, мы вырашылі каля хаты ўсталяваць памятны камень, пасадзіць кветкі і дэкаратыўныя  кусты, паставіць лаву для наведвальнікаў, а на шашы – адмысловы турыстычны ўказальнік.

Сярод вучняў і аматараў паэзіі Дзятлаўскага раёна ТБМ сумесна з раённай бібліятэкай аб’явілі ў відэафармаце конкурс на лепшую дэкламацыю вершаў беларускіх паэтаў (відэаролікі дасылаць на электронны адрас:cbs@tut.by). Спяшайцеся паўдзельнічаць. Тэрмін – да 15 ліпеня 2020 года. Пераможцаў і прызёраў чакаюць каштоўныя прызы.

Каб не парушаць правілы паводзін падчас пандэміі, на грамадскую працу выязджаем невялікімі групамі па тры-пяць чалавек. На сёння зрабілі нямала: пафарбавалі вароты, залілі фундаменты пад камень і лаўку, пасадзілі хосты, туі, заказаны выраб шыльды-ўказальніка. Запрашаем усіх, хто хоча чым-небудзь дапамагчы, далучацца да нас.

А 3 ліпеня, падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя ўтварэння Дзятлаўскага раёна, з 16 да 18 гадзін на пляцоўцы каля Дзятлаўскага музея будзе праводзіцца конкурс чытальнікаў вершаў, прысвечаных Дзятлаўшчыне, Беларусі, яе вядомым людзям, прыродзе роднага краю. Любы жадаючы можа прачытаць верш у рэальным фармаце.

Даведкі па тэлефонах: 8-029-906-40-97; 2-13-41 (музей).

Валерый ПЕТРЫКЕВІЧ,
краязнаўца, старшыня раённай філіі Таварыства беларускай мовы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Может ли наниматель объявить выговор за невыполнение поручения в мессенджере, разъяснили в ФПБ

Может ли наниматель объявить выговор за невыполнение поручения в мессенджере, рассказали БЕЛТА в Федерации профсоюзов…

1 час ago

Новое руководство на БМЗ, в Гомеле и Мозырском районе. Подробности кадровых решений Президента

Президент Беларуси Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы, передает корреспондент БЕЛТА. Глава государства дал согласие на…

1 час ago

Президентский спортивный клуб представляет новый масштабный проект конкурс‑марафон «Спорт и Двор»

На протяжении 4-х лет Президентский спортивный клуб реализует проект по строительству и установке в регионах многофункциональных спортивных площадок шаговой…

3 часа ago

ПРО:Безопасность. Нужно ли устанавливать АПИ на кухне?

На кухне АПИ лучше не ставить, так как в процессе приготовления пищи выделяются пар и…

3 часа ago

Кадровый вопрос и выводы после проверки ВС. Александр Лукашенко принял с докладом министра обороны

Президент Беларуси Александр Лукашенко принял с докладом министра обороны Виктора Хренина, передает корреспондент БЕЛТА. Глава…

3 часа ago

Охота на косулю

Совсем скоро, с 15 мая, в Беларуси стартует один из самых популярных и трофейных сезонов…

4 часа ago