У Дзятлаве сказалі “Вялікі дзякуй!” медыкам

Словы ўдзячнасці не раз гучалі са сцэны раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці.

На Дзятлаўшчыне ва ўрачыстай абстаноўцы адзначылі работнікаў аховы здароўя, якія вядуць барацьбу з каранавірусам.
Шчырыя словы ўдзячнасці за працу і нізкі паклон ад жыхароў раёна медыкам адрасаваў намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч.

Ён перадаў Падзяку Міністра аховы здароўя за плённую, добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне высокакваліфікаванай медыцынскай дапамогі і паспяховае выкананне задач, якія стаяць перад Міністэрствам аховы здароўя, медыцынскім сёстрам Іне Грамадскай і Аксане Галубенка.

Ігар Станіслававіч уручыў медыкам раёна Ганаровыя граматы Дзятлаўскага райвыканкама і Падзячныя лісты старшыні Дзятлаўскага райвыканкама.

Многія прафесіі важныя, але прафесія медыцынскага работніка была і застаецца адной з самых значных, асабліва цяпер, у гэты няпросты для ўсяго свету час, адзначыў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі. Ён уручыў медыкам узнагароды ад райсавета.

Да віншаванняў далучылася старшыня раённай арганізацыі «Беларускага саюза жанчын» Алена Жадзейка. Жанчыны заўжды на перадавой, нават у медыцыне, штодня і ў цяперашні няпросты час, сказала яна. «Беларускі саюз жанчын», «Белая Русь» і іншыя грамадскія арганізацыі раёна, чым маглі, дапамагалі медыкам у барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Алена Іванаўна пажадала медыкам раёна моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту, росквіту і дастатку, а галоўнаму доктару раённай бальніцы ўручыла сімвалічную аптэчку з народнымі лекамі ад усіх хваробаў.

“Дзякуй вам, дактары, дзякуй, медыцынскія сёстры,” – сказала з раённай сцэны Ала Барысенка. Яна падзякавала медыкам Дзятлаўшчыны ад імя ўсіх, хто хварэў на COVID-19, хто атрымаў не толькі медыцынскую дапамогу, але і маральную падтрымку.

Галоўны доктар Дзятлаўскай раённай бальніцы Алег Анцух падзякаваў калегам за высокі прафесіяналізм і адказнае стаўленне да працы ў любых умовах. Па яго словах, згодна са статыстычнымі дадзенымі, на Дзятлаўшчыне найменшая колькасць захварэлых на COVID-19 на тэрыторыі Гродзенскай вобласці. Алег Іванавіч адзначыў, што ў няпростым змаганні з каранавірусам сёлета аб’ядналі свае намаганні двюх медыцынскіх установаў – Дзятлаўскай раённай бальніцы і раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, што дало свой станоўчы вынік. Галоўны доктар не абышоў увагай грамадскія аб’яднанні і арганізацыі раёна, якія аказвалі матэрыяльную дапамогу медыкам у папярэджанні і лячэнні каранавіруснай інфекцыі. Ён падмацаваў словы ўдзячнасці ўзнагародамі.

Добры святочны настрой прысутным стварылі работнікі культуры Дзятлаўшчыны і самадзейныя артысты.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Справа прыватная – карысць агульная. “Фруктовая крама” са зручным для пакупнікоў графікам

Рамін Чабанаў, гаспадар магазіна “Фруктовая крама”, што знаходзіцца па вуліцы Леніна ў горадзе Дзятлаве, родам…

1 день ago

Выбіраем якасць – купляем сваё. Мэбля для камфорту ад “Пінскдрэў” на любы кашалёк

У горадзе Дзятлаве па вуліцы Слонімскай, 27 працуе фірменны магазін айчыннага вытворцы “Мэбля Пінскдрэў”, які…

1 день ago

26 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Паважаныя работнікі і ветэраны галіны гандлю! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша галіна ўносіць…

1 день ago

Пытанне – адказ. Заплаціць, застанецца без статуса і гарантый

Пытанне: што чакае маладога спецыяліста, які не выйшаў на работу па размеркаванні? Адказ: такі факт…

1 день ago

«Пристегнись к безопасности!»

31 июля Госавтоинспекция проведет Единый день безопасности дорожного движения, посвященный пропаганде использования ремней безопасности, детских удерживающих устройств и мотошлемов.…

1 день ago

Імя на Дошцы гонару. Канстанцін Вінцукевіч: “Да кожнага трэба знайсці падыход”

Звычайны дзень у сельскім выканаўчым камітэце: хтосьці просіць пахадайнічаць аб больш спрыяльным раскладзе аўтобусаў, другі…

2 дня ago