У Дзятлаве асвяцілі дары новага ўраджаю (+відэа)

15 жніўня ў касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве адзначылі парафіяльнае свята.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай улады, сельгаспрадпрыемстваў раёна, дзятлаўчане, якія прыйшлі ў храм, каб асвяціць снапы, садавіну, агародніну.

Госці ўрачыстасці прайшлі калонай у суправаджэнні новаяльнянскага аркестра да касцёла. Ксяндза-біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча, які прыехаў на Дзятлаўшчыну для ўдзелу ва ўрачыстасці, прывіталі хлебам-соллю, кветкамі і салодкім падарункам. Хор “Ветэраны ў страі” сустрэў гасцей свята  песняй “Багародзіца”.

На пачатку святочнай імшы ксёндз-пробашч Здзіслаў Пікула павітаў усіх прысутных, падзякаваў сваім прыхаджанам за актыўнасць і іх шчырыя сэрцы.

Да парафіян звярнуўся біскуп Аляксандр Кашкевіч, заклікаўшы разам памаліцца і падзякаваць Пану Богу за новы ўраджай:

– Згодна з традыцыяй, сёння мы прыносім у касцёл букеты найпрыгажэйшых кветак, першыя плады, лекавыя травы і каласы. Такім чынам мы сімвалічна дзякуем Пану Богу за прывілей унебаўзяцця, які ён удзяліў Найсвяцейшай Маці. Таксама сёння мы дзякуем Пану Богу за блаславенне, якім ён адарыў людзей, якія працуюць на палях, за дар  добрага надвор’я, за ўрадлівую глебу, за новы ўраджай пладоў і збожжа. Нам трэба пастаянна памятаць, што Пан Бог адзіны, хто дае ўсялякае дабро. Марныя і бясплённыя намаганні чалавека, калі яму не спадарожнічае Божае блаславенне і ласка. Бог заўсёды дапамагае тым, хто ў яго верыць і ўскладае надзею.

Святары і вернікі ўзнеслі малітвы, выказалі падзяку Хрысту і Маці Божай.

Крыж, букет кветак, хлеб, ружанец, сноп з сёлетняга ўраджаю – усё гэта стала дарамі, якія вернікі касцёла прынеслі для Ісуса Хрыста і Яго Найсвяцейшай Маці ў знак удзячнасці.

Напрыканцы службы вернікі касцёла асвяцілі кветкі, садавіну і агародніну. Прадстаўнікі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна асвяцілі снапы з каласоў новага ўраджаю. Завяршылася свята хрэсным ходам вакол касцёла і канцэртам хора “Ветэраны ў страі”.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

19 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

4 часа ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

22 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago