У Дзятлаве адзначылі Дзень Вялікай Перамогі (+відэа)

Дзень Перамогі – адно з найвялікшых святаў беларускага народа.

Свята памяці і павагі, удзячнасці тым, хто змагаўся за мір на зямлі. 9 мая ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, прадоўжыліся мітынгам ля помнікаў героям Савецкага саюза Яну Фогелю, Паўлу Пятрову і вызваліцелям Дзятлава.

У межах рэспубліканскага праекта “Беларусь памятае. Памятае кожнага” работнікі працоўных калектываў Дзятлаўшчыны, прадстаўнікі мясцовых уладаў усклалі вянкі і кветкі да помнікаў. Прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць салдат, якія змагаліся на франтах вайны, мірных жыхароў, загінулых у ваенны час.

Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Андрэй Садоўскі нагадаў пра важнасць свята 9 Мая:
– У гэтым годзе свята Вялікай Перамогі адзначаецца не так маштабна, як у мінулыя гады. Тым не менш, гэтай даце мы надаём найвялікшую ўвагу і пашану. Надта высокая цана адданая за мір на зямлі, і мы, хто жыве сёння, не маем права забывацца салдат, якія ўласнай мужнасцю, гераізмам, а часта і цаной уласнага жыцця набліжалі гэты дзень. 1080 жыхароў Дзятлаўшчыны не вярнуліся з франтоў вайны, загінулі каля 11 тысяч мірных жыхароў, чатыры вёскі паўтарылі лёс Хатыні. Задача маладога пакалення – захаваць дух свята для нашчадкаў.


Старшыня Дзятлаўскага райвыканкама адрасаваў жыхарам Дзятлаўшчыны пажаданні мірнага неба, здароўя, дабрабыту, і святочнага настрою. Галоўнае, падкрэсліў кіраўнік раёна, каб страшныя падзеі ваеннага ліхалецця ніколі не паўтарыліся на нашай зямлі.
На працягу мерапрыемства варту памяці нёс ганаровы піянерскі каравул Дзятлаўскага РС ГА «БРПА».

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

14 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

14 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

16 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

17 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

17 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

17 часов ago