Кветкі да мемарыяла “Дзеці ліхалецця” ў Дзень Перамогі (+відэа)

9 Мая ў Дзятлаве ў дзень 75-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў рамках рэспубліканскага праекта “Беларусь памятае. Памятаем кожнага” прайшло ўрачыстае ўскладанне кветак і вянкоў да мемарыяла “Дзеці ліхалецця”, што на гарадскіх могілках.

Аддаць даніну памяці тым, чые жыцці адабрала вайна, прыйшлі актывісты раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, “Беларускі саюз жанчын”, “Таварыства Чырвонага Крыжа”, прадстаўнікі працоўных калектываў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, сярэдняй школы № 3 горада Дзятлава, Дзятлаўскага РУП ЖКГ, ДРБУ-119, Дзятлаўскага раёна электрасетак.

– Гэта месца святое, бо тут пахаваны дзеці, чые лёсы апаліў агонь Вялікай Айчыннай вайны, – зазначыла першы сакратар раённага камітэта ГА “БРСМ” Кацярына Хілімончык. – Ім, у вельмі юным узросце, давялося зведаць боль, страх, голад і шмат іншых выпрабаванняў ваеннага ліхалецця. Наперадзе ў кожнага з пахаваных тут магло быць доўгае, шчаслівае жыцё, якое забрала вайна. І абавязак цяперашняга пакалення – зрабіць усё магчымае, каб падобныя трагедыі ніколі не паўтараліся, каб мы і нашы нашчадкі жылі ў мірнай краіне. Вялікая Перамога, 75-годдзе якой мы сёння святкуем, дала нам магчымасць жыць, радавацца, упэўнена крочыць у будучыню.

Памяць загінулых ушанавалі хвілінай маўчання.

Удзельнікі мерапрыемства ўсклалі вянкі да стэлы “Дзеці ліхалецця” і кветкі да магіл.

Старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Алена Жадзейка падзялілася ўражаннямі ад удзелу ў рэспубліканскай акцыі “Беларусь памятае. Памятаем кожнага”:

– Наша раённая арганізацыя актыўна ўключылася ў акцыю. Сёння, у дзень 75-годдзя Вялікай Перамогі, мы прыйшлі аддаць даніну павагі і ўзгадаць дзяцей, замучаных нямецкімі акупантамі і загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Тут пахаваны больш за 70 хлопчыкаў і дзяўчынак з Беларусі, Ленінграда, Смаленскай, Арлоўскай абласцей, Прыбалтыкі, дзеці міжнароднага піянерскага лагера пры санаторыі “Наваельня”. Мы ўзгадалі і ўшанавалі іх, паклалі кветкі да магіл.

Няхай наша Беларусь больш ніколі не зведае вайны і страшных падзей, а нашы дзеці жывуць пад мірным небам, будуць здаровыя, радасныя. Няхай як мага даўжэй гучаць малітвы матуляў за шчасце дзяцей, а слёзы, калі і з’явяцца на іх вачах, то толькі ад радасці, што нездарма жывём на планеце Зямля.

У Дзень Перамогі мы смуткуем па загінулых, але і радуемся мірнаму небу над галавой, яснаму сонцу, надзеі на будучыню.

Калі ўскладанне завяршылася, свой “голас” у царквах падалі “Званы памяці”.

Ірына СТЫРНІК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

16 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

16 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

19 часов ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

19 часов ago

В новом учебном году изменений в деловом стиле одежды школьников не будет — Минобразования

В новом учебном году никаких изменений, касающихся одежды делового стиля школьников, не будет. Об этом…

19 часов ago

ПРО:Безопасность. К чему приводит детская шалость?

28 июля в 17-10 дежурный персонал Вороновской районной больницы сообщил спасателям о том, что в…

19 часов ago