У Дзятлаўскім раёне пачала работу выязная калегія ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама

У Дзятлаўскім раёне пачала працу калегія ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама па тэме “Аб развіцці фізічнай культуры, спорту і турызму ў Дзятлаўскім раёне”.

На прыкладзе Дзятлаўшчыны членамі калегіі былі разгледжаны актуальныя пытанні развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму ў нашым раёне і ў вобласці ў цэлым.

Удзел у семінары прынялі прадстаўнікі ўпраўлення спорту і турызму аблвыканкама, кіраўнікі ўпраўленняў, аддзелаў, сектараў спорту і турызму райвыканкамаў, галоўныя спецыялісты, кіраўнікі вучэбна-спартыўных устаноў вобласці, трэнеры-выкладчыкі.

 

Першым сустрэў гасцей Дзятлаўскі цэнтр культуры і народнай творчасці, дзе  для ўдзельнікаў мерапрыемства быў прадэманстраваны азнаямленчы дакументальны фільм “Дзятлаўшчына спартыўная”: пра станаўленне, развіццё і сацыяльна значныя аб’екты спорту і турызму на тэрыторыі раёна.

У фае Цэнтра культуры і народнай творчасці для гасцей працавала экпазіцыйная выстава “Сцяжынкамі малой радзімы”, зона “адкрытага мікрафона”. Малочную прадукцыю ўласнай вытворчасці пад брэндавай назвай “Сырная страна” прапанавала для дэгустацыі ААТ “Дзятлаўскі сыраробны завод”. Работнікі прамысловай сферы прапанавалі да ўвагі ўдзельнікаў калегіі інфармацыйную экспазіцыйную выставу, дзе падзяліліся набыткамі і ўласным вопытам работы кіраўніцтва прадпрыемства па зацікаўленні работнікаў у фізкультурна-аздараўляленчых і спартыўна-масавых мерапрыемствах.

У час адкрыцця семінара гасцей раёна павітаў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Ён прадставіў Дзятлаўшчыну, пазнаёміў з турыстычным патэнцыялам раёна, эканамічнай, сельскагаспадарчай, сацыяльнай і культурнай сферамі развіцця раёна, пажадаў удзельнікам калегіі  плённай сумеснай працы.

Па заканчэнні афіцыйнай часткі семінара ўдзельнікі калегіі наведалі спартыўныя аб’екты раёна, пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай, асаблівасцямі вучэбна-трэніровачнага працэсу раённых устаноў адукацыі, пацікавіліся вопытам работы настаўнікаў фізічнай культуры і трэнераў-выкладчыкаў спецыялізаваных спартыўных устаноў.

Так, госці раёна наведалі сярэднюю школу № 3 горада Дзятлава, дзе пазнаёміліся з матэрыяльна-тэхнічнай базай установы адукацыі, мерапрыемствамі па спартыўным развіцці навучэнцаў, наведалі спартыўныя залы, абмеркавалі праблемныя пытанні.

Да ўвагі гасцей калектывам агульнаадукацыйнай установы была прапанавана выстава “Здаровы я – здаровая сям’я”.

Затым удзельнікі выязной калегіі наведалі Дзятлаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу. Тут  спецыялісты пазнаёміліся з арганізацыяй вучэбна-трэніровачнага працэсу на занятках аддзялення цяжкай атлетыкі. Аб функцыянаванні трэнажорнай залы, яе запатрабаванасці сярод насельніцтва, аказанні платных паслуг расказала гасцям установы яе дырэктар Святлана Лагута.

Далейшы маршрут – на тэрыторыю аграгарадка Вензавец. Удзельнікі калегіі наведалі турыстычны аб’ект “Домік паляўнічага”.

Пасяджэнне калегіі прайшло ў раённым выканаўчым камітэце.

Былі разгледжаны пытанні развіцця фізічнай культуры, спорту і турызму ў Дзятлаўскім раёне, дзейнасці Дзятлаўскай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, раённага фізкультурна-спартыўнага клуба, праблемныя пытанні дзейнасці арганізацый фізічнай культуры і спорту Дзятлаўскага раёна, развіцця турызму на Дзятлаўшчыне.

Начальнік аддзела спорту ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Дзярнэйка агучыў вынікі правядзення спецыялізаванымі навучальна-спартыўнымі ўстановамі Гродзенскай вобласці летняй аздараўленчай кампаніі 2019 года. У ходзе выступлення прааналізаваны прычыны невыканання планавых паказчыкаў па ахопе спартсменаў-навучэнцаў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў аздараўленнем у летні час бягучага года.

Па словах начальніка ўпраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Алега Андрэйчыка, Дзятлаўскі раён быў абраны невыпадкова: тут на сёння створана добрая спартыўная база, ёсць станоўчы вопыт работы аддзела адукацыі райвыканкама, спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў раёна і фізкультурна-спартыўнага клуба.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

Актуальны каментарый. Аляксандр і Марына Русаўскія: “Ганарымся, што жывём у Беларусі”

Урачысты прыём ад імя старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя Караева для лепшых сем’яў Прынёмання прайшоў 20…

54 минуты ago

Дзеці не павінны гуляць на чыгунцы

Дзятлаўшчына далучылася да рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Дзеці і бяспека”, якая праводзіцца з 19 па 30…

1 час ago

Людміла Кеда наведала Дзятлаўшчыну з рабочым візітам

20 кастрычніка ў час рабочага візіту на Дзятлаўшчыну прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў…

2 часа ago

“Цяпло бацькоўскай душы”

Сустрэча пад такой назвай прайшла ў сацыяльна-педагагічным цэнтры горада Дзятлава ў рамках Тыдня бацькоўскай любові.…

2 часа ago

Александр Лукашенко ставит задачу во что бы то ни стало преодолеть планку в $1 млрд в торговле с Брянской областью

Президент Беларуси Александр Лукашенко ставит задачу нарастить объемы взаимной торговли с Брянской областью. Об этом…

4 часа ago

Внимание, водители! Пешеходный переход!

Анализ аварийности на территории Гродненской области свидетельствуют о том, что одними из причин совершения ДТП…

6 часов ago