Удзельнікаў конкурсу і гасцей мерапрыемства павітала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка:

– Гэты конкурс праходзіць ужо шосты год запар і набірае сваю папулярнасць. Сёння ў нас прысутнічаюць прадстаўнікі васьмі раёнаў. У гэтай зале сабраліся лепшыя, а значыць, вы ўжо пераможцы. Я заклікаю вас выступіць годна, ганарыцца сваёй малой радзімай, знайсці тут новых сяброў і вяртацца на Дзятлаўшчыну яшчэ не раз.

Пасля для прысутных выступілі з музычнымі нумарамі выкладчыкі Дзятлаўскай школы мастацтваў.

І вось ён, конкурс юных талентаў Гродзенскай вобласці!

У малодшай групе скрыпчоў дыплом I ступені атрымала Мілана Жыгала, дыплом III ступені – Святлана Астрова. Грамату за паспяховае выступленне ўручылі Валерыі Яраш.

У сярэдняй групе першыя два месцы ўзялі прадстаўнікі іншых раёнаў, а дыплом III ступені ў нашай Дзіяны Болбат.

Што тычыцца старэйшай группы, то тут наш раён узяў другое месца, дзякуючы Анастасіі Жамайтук. Дзяўчынку, дарэчы, суддзі запрасілі на вучобу ў іх Лідскі музычны каледж.

Баян, акардэон.

З малодшай групы музыкаў-дзятлаўчан дыплом III ступені ўзяла Мілана Шаўко, а Вікторыя Харошка атрымала грамату за паспяховае выступленне.

У сярэдняй групе для Ульяны Шаўко і Паліны Шалеснай узнагародамі сталі таксама граматы.

Лепшая сярод старэйшых баяністаў-акардэаністаў – Алеся Шыпіла.

Суддзі конкурсу:

Ала Догілева, выкладчык Лідскага музычнага каледжа;
Галіна Пушкіна, загадчыца вытворчай практыкі Лідскага музычнага каледжа;
Міхаіл Двілянскі, выкладчык Лідскага музычнага каледжа.

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

2 Комментарии

  • Молодцы. И педагоги. И маленькие таланты

  • Молодцы детки. Победы всем.

Оставьте ответ Натали Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации