Служба “адно акно” Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта прымае заявы для пастаноўкі на ўлік дзяцей у мэтах атрымання імі дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі; выдачы накіравання ў дзіцячы сад (правядзенне гэтых адміністрацыйных працэдур прадугледжана пунктамі 6.6 і 6.7 пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян, зацверджанага Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 красавіка 2010 года № 200).
Выдача законным прадстаўнікам дзяцей накіравання ў дзіцячы сад ажыццяўляецца на падставе даных уліку. Для пастаноўкі на ўлік або атрымання накіравання ў дзіцячыя сады, якія знаходзяцца ў райцэнтры, законнаму прадстаўніку неабходна звярнуцца ў службу “адно акно” райвыканкама ў Дзятлаве і прадаставіць наступныя дакументы: заяву; пашпарт ці іншы дакумент, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка дзіцяці; пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці. Калі сям’я жыве ў сельскай мясцовасці і бацькі плануюць аформіць дзіця ў мясцовы дзіцячы сад, то з вышэйазначанымі дакументамі трэба звярнуцца ў мясцовы сельскі выканаўчы камітэт. Бланкі заяў, а таксама ўзоры па іх запаўненні, вы можаце атрымаць у службе “адно акно”, сельвыканкаме.
Плата пры ажыццяўленні дадзеных адміністрацыйных працэдур не спаганяецца. Максімальны тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры: пастаноўка на ўлік – адзін працоўны дзень, выдача накіравання – тры працоўныя дні. Тэрмін дзеяння накіравання – 15 дзён.
Для атрымання падрабязнай інфармацыі вы можаце звярнуцца ў службу “адно акно” па тэлефонах: 6-86-41, 142.
Працуе служба па наступным графіку: панядзелак, аўторак, чацвер, пятніца з 8.00 да 17.00, серада з 8.00 да 20.00 без перапынку на абед. Субота, нядзеля – выхадныя дні. Размяшчаецца па адрасе: г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21 (уваход з тарца).
Станіслава ГАНЧАР,
галоўны спецыяліст аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga