Адбылося пасяджэнне Гродзенскага абласнога савета па пытаннях дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, дзе разгледжаны вынікі за 2025 год, сучасныя падыходы ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, прадстаўлены лепшыя практыкі ўстановаў дадатковай адукацыі Прынёмання. У пасяджэнні прымалі ўдзел дырэктары гэтых установаў. Дзятлаўскі раён прадстаўляла Таццяна Ваніслаўчык.
На базе цэнтра творчасці дзяцей і моладзі “Прамень” прайшла тэматычная секцыя “Патрыятызм праз прызму сучаснасці” з дэманстрацыяй вопыту работы і аналізам актуальных падыходаў да патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Прыемным момантам стала ўзнагароджанне пераможцаў і прызёраў конкурсу на лепшую арганізацыю работы.
Сярод установаў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Гродзенскай вобласці ў групе ўстановаў з колькасцю навучэнцаў да 1200 чалавек дыпломам другой ступені адзначаны Дзятлаўскі раённы цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.

– Другі год запар упэўнена ўтрымліваем гэту пазіцыю ў сваёй групе – расказала дырэктар цэнтра Таццяна Ваніслаўчык. – Сярод крытэрыяў ацэнкі – ахоп навучэнцаў раёна дадатковай адукацыяй, у тым ліку работа аб’яднанняў па інтарэсах для старшакласнікаў, захаванне аб’яднанняў на другі і наступныя гады навучання, арганізацыя іх работы ў выхадныя дні і вячэрні час, якасны састаў педагогаў, выніковасць удзелу ў творчых і метадычных конкурсах і мерапрыемствах, публікацыі ў СМІ, развіццё праектных тэхналогій. Высокі вынік дасягнуты дзякуючы плённай рабоце адзінай каманды калектыву ўстановы, пастаяннай падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і аддзела адукацыі. Пры іх фінансавай дапамозе набыта абсталяванне і інвентар для гурткоў турысцка-краязнаўчага, мастацкага, і натуральна-матэматычнага профіляў, а таксама для работы музея. Дзякуючы перамозе ў рэспубліканскім конкурсе моладзевых ініцыятыў, абсталяваны і функцыянуе моладзевы медыяцэнтр “КУБ”. Актыўнае развіццё атрымаў тэхнічны кірунак – аб’яднанні па інтарэсах робататэхнікі, кіберспорту, камп’ютарнай графікі педагогаў Віталя Халюкова і Роберта Асіпука. З лютага 2025 года наш цэнтр з’яўляецца апорнай метадычнай пляцоўкай рэспубліканскага метадычнага кластара па тэме “Распрацоўка і рэалізацыя моладзевых праектаў і ініцыятыў грамадзянска-патрыятычнай, сацыяльна значнай, культурна-забаўляльнай скіраванасці”. На высокім узроўні арганізавана работа з членамі ГА “БРПА” і моладзевага савета пры раённым Савеце дэпутатаў, якую каардынуе Ірына Мішчанка. Так, добрасумленная мэтанакіраваная работа кожнага дапамагла дасягнуць выніку, які маем.

Лідарам абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы тэрытарыяльны савет ГА “БРПА” ў сваёй падгрупе прызнаны і адзначаны дыпломам першай ступені Дзятлаўскі раённы савет ГА “БРПА”.

– Мы сталі пераможцамі дзякуючы згуртаванай камандзе педагогаў-арганізатараў, піянераў-лідараў, піянерскіх дружын раёна, – упэўнена старшыня раённага савета ГА “БРПА” Ірына Мішчанка. – Гэта набытак агульнай плённай працы, бо ацэньваліся вынікі рэйтынгу ўдзелу ў абласных і рэспубліканскіх конкурсах, а таксама публікацыі пра нашы справы, праекты і дасягненні ў сродках масавай інфармацыі, у тым ліку рэспубліканскай піянерскай газеце “Зорка”. На Дзятлаўшчыне рэалізуюцца некалькі сацыяльна значных праектаў. Напрыклад, праект “ПионериЯ-3D” спрыяе актывізацыі лідарскага і творчага патэнцыялу навучэнцаў праз арганізацыю самакіравання і выкананне творчых місій. Канцэпт “Імпульс+” скіраваны на фарміраванне грамадзянска-прававой культуры школьнікаў у цеснай узаемасувязі з маральна-эстэтычным выхаваннем, грамадзянска-прававой асветай, далучэннем да здаровага ладу жыцця. З верасня 2025 года на базе цэнтра дадатковай адукацыі функцыянуе медыяцэнтр “КУБ”, які аб’яднаў моладзевую медыясупольнасць у маштабах раёна. Ён стварае пазітыўны імідж дзіцячых і моладзевых арганізацый у інфармацыйнай прасторы, прадстаўляе моладзевую павестку праз СМІ.
У ліку мінулагодніх конкурсаў, акцый і добрых спраў, якія былі ініцыяваны або праходзілі з удзелам піянераў раёна, былі самыя розныя: ад валанцёрскіх і працоўных, такіх як “Цуды на Каляды” і “ДабраДзел”, да ўрачыстых “Будзь гатовы” па прыёме ў рады ГА “БРПА”, экалагічных “Дай лесу новае жыццё!”, прафілактычных “Місія жыць”, юбілейных “Шануем памяць Вялікай Перамогі”, патрыятычных “Народнае ўскладанне”. Гэта далёка не ўсё, на што скіроўвалі сваю ўвагу юныя дзятлаўчане. За справаздачны перыяд раённай піянерскай арганізацыі праведзена 273 мерапрыемствы дружыннага і 52 раённага ўзроўняў. На дасягнутым спыняцца не збіраемся, пастараемся і надалей утрымаць высокую планку піянерскіх дасягненняў.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае