У цікавай сустрэчы заўжды ёсць працяг

Жаданне вучняў Дварэцкай сярэдняй школы даведацца пра развіццё спорту на Дзятлаўшчыне і дасягненні яе спартсменаў стала пачаткам рэалізацыі праекта “Citius! Altius! Fortius!” і стварэння аднайменнага музея на базе ўстановы адукацыі.

Падчас вывучэння гэтай тэмы перад вучнямі адна за адной паўставалі асобы нашых землякоў, якія дасягнулі ў спорце значных вышынь. Адной з такіх асобаў стаў цікавы суразмоўца, таленавіты кіраўнік і ўвогуле цудоўны чалавек з актыўнай жыццёвай пазіцыяй, які вядзе здаровы лад жыцця і мае філасофскія погляды на рэчаіснасць, – Сяргей Чудзілоўскі, які цяпер жыве ў вёсцы Будзёнаўка Ашмянскага раёна. Нягледзячы на сваю занятасць (працуе дырэктарам Гальшанскага крухмальнага завода), Сяргей Дзмітрыевіч прыняў запрашэнне вучняў і наведаў школу. На сустрэчы ён расказаў пра сябе і пра тое, як складвалася яго спартыўнае станаўленне і развіццё, правёў з вучнямі майстар-клас па выкананні пэўных фізічных практыкаванняў. На развітанне Сяргей Дзмітрыевіч запрасіў усіх у горад Ашмяны на фестываль бегу “Ашмянская пяцёрка”, які накшталт мінскага марафону збірае прыхільнікаў актыўнага адпачынку і здаровага ладу жыцця з усёй Беларусі. Дарэчы, ініцыятарам свята і яго духоўным натхняльнікам з’яўляецца сам Сяргей Чудзілоўскі. На пазачарговым пасяджэнні турыстычнага сектара савета школьнага музея “Памяць” вучні аднагалосна прагаласавалі за ўдзел у прапанаваным мерапрыемстве.

Стартавы выбух – і кожны з удзельнікаў у сваёй узроставай групе накіраваўся не толькі да спартыўнай перамогі, але і да перамогі над сваёй няўпэўненасцю і слабасцямі. Усе паспяхова пераадолелі заяўленыя дыстанцыі. А Сафія Ляпешка ва ўзроставай групе да 11 гадоў заняла ганаровае першае месца.

Каб пашырыць свае веды па гісторыі Ашмянскага раёна , у маршрут дадзенай паездкі былі ўключаны яшчэ два экскурсійныя аб’екты: аграсядзіба “Гіпіка” і руіны палацава-паркавага комплексу “Гальшанскі замак”. Супрацоўніца   аграсядзібы Алена Юсель правяла экскурсію, у час якой вучні даведаліся аб спартыўнай конегадоўлі і яе развіцці ў Беларусі. Акрамя гэтага, яны мелі магчымасць праехацца вярхом па манежы.

Пры наведванні руінаў палацава-паркавага комплексу “Гальшанскі замак” дзеці пагрузіліся ў эпоху Сярэднявечча, пазнаёміліся з гісторыяй заснавання палаца, яго ўладальнікамі, з мясцовымі легендамі і паданнямі, якімі авеяны палац, гістарычнымі падзеямі, якія адбываліся падчас яго існавання.

Усе выхадныя дні сацыяльныя сеткі і класныя чаты “закіпалі” ад абмену дзіцячымі ўражаннямі ад убачанага. Мы вельмі ўдзячныя Сяргею Чудзілоўскаму  за запрашэнне на фестываль, якое ў выніку падарыла нам вельмі цікавую і змястоўную экскурсію.

Сяргей КАСКО,
адказны за турысцка-краязнаўчую работу Дварэцкай сярэдняй школы

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

 

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

43 минуты ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

2 часа ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

19 часов ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

19 часов ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

22 часа ago

Юрий Караев представил активу Слонимского района нового руководителя

На 30-й внеочередной сессии районного Совета депутатов в должности председателя Слонимского райисполкома утверждён Виталий Шулейко,…

22 часа ago