Згодна з дзеючым заканадаўствам у Беларусі прадугледжаны наступныя спосабы падачы зваротаў: пісьмова, асабіста ў ходзе прыёму, які праводзіць адказная асоба, і электронна.

Адпаведна Закону Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года № 300-З “Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асо” электронныя звароты падаюцца ў дзяржаўныя органы і іншыя дзяржаўныя арганізацыі праз дзяржаўную адзіную (інтэграваную) рэспубліканскую інфармацыйную сістэму ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб.

Доступ да гэтай сістэмы для заяўнікаў бясплатны і ажыццяўляецца праз сайт (http://обращения.бел), на якім неабходна прайсці рэгістрацыю, пасля чаго сістэма фарміруе асабісты электронны кабінет заяўніка.

Праз свой асабісты кабінет заяўнік можа накіраваць зварот у неабходны для яго дзяржаўны орган ці дзяржаўную арганізацыю, а па выніках разгляду такіх зваротаў адказы на іх накіроўваюцца заяўніку таксама ў асабісты кабінет.

Перавага накіравання электронных зваротаў праз адзіную сістэму – гэта павышэнне зручнасці заяўнікоў пры іх падачы і атрыманні адказаў.

Заяўніку прадастаўляецца адзіны інтэрфэйс для афармлення электроннага звароту і яго падачы ў любую арганізацыю, падключаную да сістэмы, у сувязі з чым адсутнічае неабходнасць запаўнення спецыяльнай формы на кожным інтэрнэт-сайце дзяржаўнага органа ці іншай дзяржаўнай арганізацыі.

Адзіная сістэма дазваляе заяўніку адсочваць, на якой стадыі разгляду знаходзіцца электронны зварот, праглядаць пералік пададзеных зваротаў, статус іх разгляду, а таксама адзываць іх.

Марына ПАНКЕВІЧ,
намеснік начальніка аддзела па юрыдычнай рабоце, зваротах грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации