У нашым раёне прадаўжаюцца сустрэчы па тлумачэнні і абмеркаванні пытанняў, якія выносяцца на рэспубліканскі рэферэндум.
Чарговую з іх з працоўным калектывам Гезгалаўскага ясляў-сада правёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.
Аляксандр Станіслававіч адзначыў, што афіцыйна ўжо агучана дата рэспубліканскага рэферэндуму – 27 лютага 2022 года. Ён патлумачыў прысутным, чым яго правядзенне адрозніваецца ад правядзення выбараў. Гэта адсутнасць блока кандыдатаў і агітацыі за іх, наяўнасць агітацыі “за” вынесенае на рэферэндум рашэнне або “супраць” яго, у прыватнасці ў беларусаў будуць цікавіцца, ці прымаеце змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?
Падрабязна старшыня раённага Савета дэпутатаў спыніўся на трох ранейшых рэферэндумах, якія праводзіліся ў нашай краіне, нагадаў, за якія пытанні на іх галасавалі суайчыннікі. Прыняцце новай рэдакцыі Асноўнага Закона – адна з важнейшых падзей у дзяржаве, таму Аляксандр Станіслававіч заклікаў прысутных да яе далучыцца і выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю ў час галасавання на выбарчым участку.
Адзначыў, што неабходнасць уносіць змяненні і дапаўненні ў Аноўны Закон краіны прадыктавана часам і палітычнай сітуацыяй, якая складваецца вакол Беларусі. Больш падрабязна старшыня райсавета спыніўся на новаўвядзеннях у Канстытуцыю, закрануў такія з іх, як захаванне гістарычнай праўды і памяці аб Вялікай Айчыннай вайне, сямейных каштоўнасцяў, сацыяльна арыентаванай эканомікі, расказаў аб патрабаваннях да асобы кандыдата ў Прэзідэнты, паўнамоцтвах і статусе Усебеларускага народнага сходу.
Ад аднаго з работнікаў установы ў час сустрэчы прагучала прапанова наконт павышэння ў раёне якасці медыцынскага абслугоўвання.
Ірына СТЫРНІК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Новые нормы закреплены в Кодексе об административных правонарушениях. В первую очередь речь идёт о борщевике…
Состояние всех пострадавших в Брянской области пациентов после первой проведенной в учреждениях здравоохранения Минска ночи…
В Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1200 тыс. га, что составляет 85% от…
Комитетом государственного контроля Гродненской области при проверке одного из районных управлений капитального строительства, выполняющего функции…
Президент Беларуси Александр Лукашенко в ходе рабочей поездки в Узденский район Минской области ознакомится с…