У цэнтры ўвагі – праблемы кожнага

У Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава прайшоў ХI Пленум раённага камітэта Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Удзел у сустрэчы прынялі старшыня Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Вера Грышэчка, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Наталля Белаус, члены райкама прафсаюза, старшыні пярвічных прафсаюзных арганізацый, старшыня і намеснік старшыні раённага савета ветэранаў працы галіны.

На парадак дня былі вынесены чатыры пытанні: аб выніках работы раённага камітэта прафсаюза ў 2018 годзе і задачах на 2019-ы ў рамках рашэнняў IХ Пленума Савета ФПБ; справаздача рэвізійнай камісіі аб выкананні прафсаюзнага бюджэту і фінансава-гаспадарчай дзейнасці арганізацыі за 2018 год; аб правядзенні XXVII Дзятлаўскай раённай справаздачна-выбарнай канферэнцыі і фарміраванні яе парадку дня; аб норме прадстаўніцтва і парадку выбараў дэлегатаў на раённую справаздачна-выбарную канферэнцыю галіновага прафсаюза.

З асноўным дакладам выступіў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Станіслаў Фабішэўскі. Ён зазначыў, што Дзятлаўская раённая арганізацыя аб’ядноўвае 27 прафсаюзных пярвічак, колькасць членаў прафсаюза складае 1154 чалавекі.

На працягу 2018 года райкам прафсаюза аказаў кансультатыўна-метадычную дапамогу ўсім пярвічным прафсаюзным арганізацыям, вялікая ўвага надавалася правядзенню вучобы актыву па розных накірунках работы, якаснай экспертызе працоўных дагавораў, налічэнню заработнай платы. На жаль, па аплаце працы работнікаў сферы адукацыі наш раён не на лепшых пазіцыях у вобласці, у сувязі з чым пошук рэзерваў яе павелічэння застаецца ў ліку задач надалей.

Шмат увагі надавалася і будзе надавацца пытанням аховы працы, павышэнню эфектыўнасці работы грамадскіх інспектараў па ахове працы, навучанню спецыялістаў у гэтым кірунку.

Адным з важных напрамкаў дзейнасці раённай арганізацыі з’яўляецца работа са зваротамі грамадзян. Кіраўніцтвам райкама прафсаюза летась ажыццяўляўся прыём грамадзян па асабістых пытаннях, сістэматычны кантроль за ходам разгляду прапановаў, заяваў і скаргаў.

Таксама ў цэнтры увагі здароўе людзей. Па выніках за 2018 год Дзятлаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі заданне па аздараўленні членаў прафсаюза ў санаторыях “Белпрафсаюзкурорта” выканана на 40%, сёлета гэту работу належыць актывізаваць.

Напрыканцы выступлення Станіслаў Фабішэфскі спыніўся на поспехах і ўзнагародах членаў раённай прафсаюзнай арганізацыі.

У час пленума былі разгледжаны іншыя пытанні парадку дня.

Наталля Белаус звярнулася да прысутных з заклікам больш увагі надаваць праблеме аховы працы, клопату аб педагогах-ветэранах, выказала спадзяванне на далейшае плённае сацыяльнае партнёрства аддзела з раённай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй.

Вынікі работы пасяджэння падвяла Вера Грышэчка. Яна падкрэсліла, што ўвага да чалавека танна каштуе, але дорага цэніцца, пра што нельга забываць. Практычна па ўсіх паказчыках дзейнасці за мінулы год Дзятлаўская раённая прафсаюзная арганізацыя работнікаў адукацыі і навукі мела станоўчую дынаміку, аднак “расці” ёсць куды: з’явілася шмат новых нарматыўных дакументаў у падтрымку адукацыі, і перад прафсаюзам стаіць задача, каб яны выконваліся ў адносінах кожнага чалавека.

Ірына СТЫРНІК

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

50 минут ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

6 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago