Пад такой назвай 35-ы год крочыць па Беларусі міжнародная сацыяльна-творчая праграма пад кіраўніцтвам аўтара праекта Кацярыны Копелевай.

Яе ўдзельнікі – зоркі беларускай эстрады. На гэты раз на Дзятлаўшчыну ў Дом культуры аграгарадка Гезгалы завіталі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, фальклорны гурт “Купалінка” са сваім кіраўніком – народнай артысткай Беларусі Аленай Цяльковай, а таксама кампазітар, народны артыст Беларусі Эдуард Ханок, спявачка Белдзяржфілармоніі Надзея Тулінава, інструменталіст Андрэй Дзяргай і спявак з Турцыі Рамір.

Гэта яшчэ і своеасаблівая стартавая пляцоўка для юных талентаў рэгіёнаў Беларусі, мэта якой – выяўленне адораных дзяцей, магчымасць ажыццяўлення іх мары. На суд кампетэнтнага журы ў Гезгалах былі прадстаўлены музычныя нумары ў выкананні ўзорнага ансамбля скрыпачоў Дзятлаўскай школы мастацтваў “Зорачкі”, юных спявачак Ксеніі Жылянінай, Нэлі Санюк і Анастасіі Жамайтук. Варта адзначыць, што ўсе яны атрымалі памятныя падарункі, а Анастасія Жамайтук запрошана на фінальны рэспубліканскі канцэрт у горад Мінск.

Вельмі яркім і запамінальным стала выступленне артыстаў-прафесіяналаў. Праз усю канцэртную праграму чырвонай ніткай праходзіла думка аб тым, што няма на свеце лепшай краіны, чым наша Беларусь, дзе мы нарадзіліся і разам будуем сваю будучыню, шчаслівую, мірную, нягледзячы на ўсе выпрабаванні, якія выпалі на нашу долю. “Завецца ж спадчына мая ўсяго старонкай роднаю”, – гэтыя словы Я. Купалы, з якіх пачалося выступленне “Купалінкі”, знайшлі водгук і ў сэрцах удзячных гледачоў. А стварыць святочны настрой дапамаглі яркія і самабытныя народныя мелодыі і беларускія песні ў выкананні сапраўдных віртуозаў сваёй справы, якія не пакінулі ў зале нікога раўнадушнымі. Вось і праўда, “хто ўмее добра працаваць, таму не грэх адпачываць”, як сцвярджае гурт “Купалінка”, дарэчы, якому сёлета спаўняецца 55 гадоў, які быў першым у ліку тых, хто распачынаў гэтую сацыяльна-творчую праграму ў 1986 годзе пад назвай “Чарнобыльскі шлях”.

Нечаканай і вельмі прыемнай стала для гледачоў сустрэча з легендай савецкай эстрады, народным артыстам Беларусі, музыкантам і кампазітарам Эдуардам Ханком. Ён нагадаў усім шлягеры сваёй песеннай творчасці, якія і сёння добра вядомыя рознаўзроставай аўдыторыі, сведчанне гэтаму – песенны дыялог кампазітара і залы. Акрамя гэтага, артыст падзяліўся сваім рэцэптам маладосці, хоць яму ўжо 80, – ён кожны дзень напявае сучасныя песні.

Напрыканцы сацыяльна-творчай праграмы Кацярына Копелева адзначыла, што Чарнобыль – гэта страшная трагедыя, а беларускія артысты сваім майстэрствам нясуць упэўненасць у тым, што “ажывуць нашы забруджаныя радыяцыяй вёскі і наша Беларусь будзе жыць”.

Таццяна САНЮК
Фота Вадзіма ФІЛІПОЎСКАГА

administrator

Recent Posts

Футбол (4-й тур чемпионата Гродненской области)

9 мая в Дятлово состоялся 4-й тур чемпионата Гродненской области по футболу (республиканский региональный этап).…

53 минуты ago

У Дзень Перамогі, песня, гучы! (абнаўляецца)

Праграму ўрачыстасцяў да Дня Перамогі ў Дзятлаве прадоўжылі канцэрты, якія падрыхтавалі артысты раёна і госці.…

1 час ago

Нібы сышлі з экрана: у Дзятлаве 9 Мая паказалі “жывое” кіно

Да Дня Перамогі ў Дзятлаве, у гарадскім скверы па вуліцы Міцкевіча, разгарнуліся інтэрактыўныя пляцоўкі з…

3 часа ago

Жыве Перамога ў пакаленнях. Тэатралізаваная канцэртная праграма на плошчы 17 Верасня ў Дзятлаве (фотафакт)

Наталля АВЯРЧУК Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga #нашелучшее #нашалепшае

5 часов ago

Дзятлаўшчына святкуе Дзень Перамогі

81-ю гадавіну Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне дзятлаўчане сустрэлі Маршам памяці і ўрачыстым…

6 часов ago

Александр Лукашенко принял участие в параде Победы на Красной площади в Москве

Президент Беларуси Александр Лукашенко присутствовал на параде в честь 81-й годовщины Победы в Великой Отечественной войне,…

10 часов ago