Categories: Падзеі

У Беларусі з лютага ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў

У Беларусі з лютага бягучага года ўзрастуць дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аддзеле народанасельніцтва, гендарнай і сямейнай палітыкі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У адпаведнасці з законам «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» з 1 студзеня 2013 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей — 40 працэнтаў. Пры выхаванні ў сям’і дзіцяці-інваліда дапамога назначаецца і выплачваецца ў памеры 45 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы незалежна ад чарговасці нараджэння гэтага дзіцяці ў сям’і.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з 1 лютага па 30 красавіка бягучага года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за чацвёрты квартал 2015 года ў памеры Br7 млн 1 тыс. 336 (за трэці квартал 2015 года гэты паказчык быў Br6 млн 953 тыс. 494). Такім чынам, з лютага па красавік 2016 года памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў складзе на першае дзіця Br2 млн 450,5 тыс. (з лістапада мінулага года па студзень бягучага года — Br2 млн 433,7 тыс.), на другое і наступных дзяцей — Br2 млн 800,5 тыс. (цяпер — Br2 млн 781,4 тыс.), на дзіця-інваліда ва ўзросце да 3 гадоў — Br3 млн 150,6 тыс. (цяпер Br3 млн 129,1 тыс.).

Грамадзянам, якія пражываюць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання ў зоне далейшага адсялення або з правам на адсяленне, дапамога па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў назначаецца і выплачваецца ў памеры 150 працэнтаў ад памераў, устаноўленых законам.

Пасля зацвярджэння пастановай міністэрства бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) на перыяд з 1 лютага па 30 красавіка стануць вядомы памеры астатніх відаў дзяржаўных дапамог сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей.

administrator

Recent Posts

«Можем конкурировать». Александр Лукашенко ставит задачу активнее осваивать рынок светодиодных ламп

Беларуси необходимо активнее осваивать рынок светодиодных ламп, для этого есть и кадры, и компетенции. Об…

31 минута ago

Александр Лукашенко в Бресте поставил задачи на уборочную кампанию

Президент Беларуси Александр Лукашенко во время рабочей поездки в Брест актуализировал задачи для аграриев на…

5 часов ago

У ААТ “Дварэц-Агра” – першыя на Дзятлаўшчыне камбайнеры-тысячнікі!!! (будзе дапоўнена)

Другі год запар ААТ “Дварэц-Агра”, падшэфнае сельгаспрадпрыемства ААТ “Молочный Мир”, трымае пальму першынства на жніве…

5 часов ago

Іншаземкі прыжыліся на Дзятлаўшчыне

КСУП “Хвінявічы” славіцца высокімі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі, нязменна знаходзячыся ў лідарах раёна па надоях, прывагах…

23 часа ago

Каб “золата” з хлебнай нівы было вышэйшай якасці

Гудуць магутныя машыны, высыпаючы з прычэпаў зярняты. Яны льюцца хуткай плынню, горамі ўзвышаюцца на збожжатаку…

23 часа ago

Вблизи белорусско-литовской границы задержан мужчина с беспилотником

Гродненские пограничники задержали мужчину с беспилотником кустарного производства. Об этом БЕЛТА проинформировали в Госпогранкомитете. Вблизи…

1 день ago