У Беларусі з 1 ліпеня 2016 года  будзе праведзена дэнамінацыя. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Прэзідэнта краіны, Аляксандр Лукашэнка 4 лістапада падпісаў указ нумар 450 “Аб правядзенні дэнамінацыі афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь”.

Дакументам пастанаўляецца правесці з 1 ліпеня 2016 года дэнамінацыю афіцыйнай грашовай адзінкі Рэспублікі Беларусь і правесці замену па 31 снежня 2016 года абарачаемых грашовых знакаў узору 2000 года ў выглядзе банкнотаў на грашовыя знакі ўзору 2009 года ў выглядзе банкнотаў і манет у суадносінах Br10 тыс. ва ўзорах 2000 года і Br1 у грашовых знаках узору 2009 года.

Усяго з 1 ліпеня 2016 г. у абарачэнне будуць выпушчаны сем наміналаў банкнотаў – 5, 10, 20, 50, 100, 200 і 500 рублёў, і восем наміналаў манет – 1, 2, 5, 10, 20 і 50 капеек, а таксама 1 і 2 рублі.

Памятныя банкноты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам, з 1 ліпеня 2016 года падлягаюць прыёму пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў у суадносінах, указаных вышэй, памятныя і зліткавыя (інвестыцыйныя) манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацбанкам, падлягаюць прыёму па намінальнай вартасці пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў.

Указам устанаўліваецца, што 1 беларускі рубель узору 2009 года роўны 100 беларускім капейкам узору 2009 года.

З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года грашовыя знакі ўзору 2000 года і грашовыя знакі ўзору 2009 года знаходзяцца ў паралельным абарачэнні і абавязковыя да прыёму  пры ўсіх відах плацяжоў без абмежаванняў ва ўказаных вышэй суадносінах.

Пры гэтым абмяняць старыя грашовыя знакі на новыя можна будзе:

з 1 студзеня 2017 г. па 31 снежня 2019 г. уключна – у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь;

з 1 студзеня 2020 г. па 31 снежня 2021 г. уключна – у Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь.

Абмен грашовых знакаў узору 2000 года на грашовыя знакі ўзору 2009 года ажыццяўляецца без абмежаванняў і без спагнання ўзнагароджання з 1 студзеня 2017 года па 31 снежня 2019 года – у Нацыянальным банку, банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, з 1 студзеня 2020 года па 31 снежня 2021 года – у Нацыянальным банку.

З 1 ліпеня па 31 снежня 2016 года вытворцы, прадаўцы, пастаўшчыкі, выканаўцы і іх прадстаўнікі пры прадастаўленні спажыўцам інфармацыі аб прапануемых таварах (работах, паслугах) абавязаны ўказваць цэны (тарыфы) у грашовых знаках узору 2000 года і грашовых знаках узору 2009 года.

Нацыянальнаму банку даручана забяспечыць выпуск у абарачэнне грашовых знакаў узору 2009 года і выключэнне з абарачэння грашовых знакаў узору 2000 года з улікам палажэнняў указа.

Банкноты і манеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, што выпускаюцца ў абарачэнне з 1 ліпеня 2016 г.

Агульная канцэпцыя дызайну новых банкнотаў адпавядае дэвізу “Мая краіна – Беларусь”. Кожны банкнот прысвечаны адной з абласцей Беларусі і г. Мінску. Адпаведнасць вобласці наміналу банкнотаў вызначана ў алфавітным парадку. Выява банкнота наміналам 5 рублёў прысвечана Брэсцкай крэпасці, 10 рублёў – Віцебскай вобласці, 20 рублёў – Гомельскай вобласці, 50 рублёў – Гродзенскай вобласці, 100 рублёў – Мінскай вобласці, 200 рублёў – Магілёўскай вобласці, 500 рублёў – г. Мінску. У дызайне новых банкнотаў узору 2009 года захавана пераемнасць адносна банкнотнага раду ўзору 2000 года ў частцы выкарыстання выяў помнікаў архітэктуры і горадабудаўніцтва.

1-2 рубля

5 рублей

10 рублей

20 рублей

50 рублей

100 рублей

200 рублей

500 рублей

копейки 10, 20, 50

копейки

Logo BelTA

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации