У Беларусі вывучаюць магчымасць унясення паправак у заканадаўства аб чэках «Жыллё»

У Беларусі вывучаецца магчымасць унясення паправак у заканадаўства аб імянных прыватызацыйных чэках «Жыллё». Аб гэтым паведаміў 5 кастрычніка ў час асабістага прыёму грамадзян памочнік Прэзідэнта — інспектар па Брэсцкай вобласці Васіль Герасімаў.

На прыём да памочніка Прэзідэнта звярнулася 78-гадовая жыхарка Брэста. Пенсіянерка з’яўляецца ўладальніцай 440 чэкаў «Жыллё», якія яна хацела б укласці ў капітальны рамонт дома. Улічваючы, што на сёння адзін чэк эквівалентны Br14, агульная вартасць яе каштоўных папер складае Br6,16 тыс. «Мне гэтага якраз хапіла б, каб замяніць адно акно, двое дзвярэй, сантэхніку і пакласці плітку», — расказала пенсіянерка.

Згодна з дзеючым заканадаўствам, праіндэксаваць чэкі «Жыллё» магчыма грамадзянам, якія знаходзяцца на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і пад рэканструкцыю жылога дома. Як правіла, гэта прадугледжвае змяненне агульнай плошчы дома — будаўніцтва прыбудовы, надбудовы, павелічэнне прасторы. Жанчына на чарзе маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў не стаіць і прыбудоўваць да дома нічога не плануе. «Атрымліваецца, што людзі прыватызавалі кватэры за кошт такіх жа чэкаў, як у мяне, не ўкладваючы ні капейкі. А мне трэба ўкладваць са сваіх грошай, з пенсіі», — разважае яна.

Як паказвае практыка, падобныя праблемы існуюць і ў іншых трымальнікаў чэкаў. «Міністэрства жыллёвай гаспадаркі працуе над гэтым пытаннем. Трэба ведаць сітуацыю па ўсёй рэспубліцы, каб унесці канкрэтныя папраўкі ў заканадаўства», — паведаміў заяўніцы Васіль Герасімаў.

У прыватнасці, Мінжылкамгас лічыць мэтазгодным пашырыць магчымасць выкарыстання прыватызацыйных чэкаў «Жыллё». Так, прапануецца выкарыстоўваць чэкі на мэты будаўніцтва (рэканструкцыі) або набыцця жылых памяшканняў усімі грамадзянамі, незалежна ад пастаноўкі іх на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў. Гэта паставіла б у роўныя ўмовы ўсіх уладальнікаў чэкаў.

Імгненна гэта пытанне вырашыцца не можа, паколькі індэксацыя прадугледжвае павелічэнне фінансавання — чэкі «Жыллё» маюць грашовы эквівалент. Цяпер Міністэрствам праводзяцца падрыхтоўчыя мерапрыемствы і адшукваюцца сродкі.

Па стане не 1 ліпеня бягучага года ў рэспубліцы было адкрыта 114 455 дзеючых спецыяльных чэкавых рахункаў «Жыллё». Сума грашовых сродаў, якія знаходзяцца на іх, у намінальным вылічэнні складала звыш Br56,2 млн.

БелТА

administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Уборка кукурузы і сяўба азімых зерневых

Работы ў палях, гібель на пажары, кантроль цэн, Адзіны дзень інфармавання – на гэтыя і…

6 часов ago

Салодкая восень

На Дзятлаўшчыне завершана ўборка збожжавых і зернебабовых культур, адгрымелі яркімі акордамі раённыя “Дажынкі”, але работа…

6 часов ago

Глыбінкай жыве Беларусь. Яўген Юшкевіч: “Я люблю нашу вёску, цудоўную Беларусь”

Наступны маршрут творчага калектыву сектара нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці быў…

6 часов ago

Моладзевыя навіны. “Будучыня – гэта мы!”

Пад такой назвай 7 верасня адбыўся ўрачысты прыём пераемнасці пакаленняў, прымеркаваны да Дня народнага адзінства.…

7 часов ago

Вниманию диспетчеров такси и автомобильных перевозчиков!

ИМНС по Новогрудскому району информирует. Диспетчеры такси и автомобильные перевозчики, самостоятельно выполняющие прием и передачу…

7 часов ago

Об уплате физическими лицами единого имущественного платежа

Единый имущественный платеж введен с целью упрощения порядка уплаты имущественных налогов, он в себя включает:…

8 часов ago