Categories: Падзеі

У Беларусі створана эфектыўная сістэма развіцця спорту вышэйшых дасягненняў

У Беларусі створана эфектыўная сістэма развіцця спорту вышэйшых дасягненняў, якая дае магчымасць якасна рыхтаваць спартыўны рэзерв. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі адкрыцця Палаца спорту «Уручча» і міжнароднага дзіцячага турніру па гандболе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Новы Палац гульнявых відаў спорту Узброеных Сіл Беларусі прымае сваіх першых наведвальнікаў. «Гэты аб’ект унікальны па свайму профілю. Аналагічных яму ў нас яшчэ не было, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — У залах створаны ўсе неабходныя ўмовы для правядзення міжнародных спаборніцтваў і падрыхтоўкі спартсменаў самага высокага ўзроўню». Тут давядзецца трэніравацца ігракам па такіх відах спорту, як гандбол, валейбол, баскетбол і міні-футбол, а таксама тэніс і бадмінтон. Сюды змогуць прыйсці не толькі ваеннаслужачыя, але і жыхары, госці сталіцы.

Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусі імкнуцца не толькі выхоўваць маладых атлетаў, але і ўмацоўваць здароўе моладзі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, менавіта таму нараўне са спаборніцтвамі прафесійных спартсменаў сёння праводзяцца дзіцячыя спаборніцтвы. «Бо наша мэта — выхаванне здаровых, моцных і фізічна развітых абаронцаў Айчыны, здольных надзейна забяспечыць яе бяспеку», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт лічыць сімвалічным, што цяперашні турнір прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл.

Аляксандр Лукашэнка асабліва адзначыў вялікую ролю спорту ва ўмацаванні даверу і дружбы паміж народамі, што, несумненна, служыць захаванню міру. «Прыемна бачыць тут нашых суседзяў, замежных гасцей. Усім зразумела, што краіны павінны сапернічаць выключна на спартыўных арэнах, але ні ў якім разе не на полі бою», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

administrator

Recent Posts

Люди – в приоритете

Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…

10 часов ago

Нового помощника Президента — инспектора по Гродненской области представили в Гродненском облисполкоме

Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…

11 часов ago

Праект “Жамчужыны зямлі Дзятлаўскай”. Знаходзіць радасць у стасунках з блізкімі

Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…

12 часов ago

В хозяйствах Гродненской области завершают уборку свеклы и кукурузы на зерно

В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…

14 часов ago

Александр Лукашенко озвучил планируемую повестку предстоящего в декабре заседания ВНС

Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…

14 часов ago

Александр Лукашенко проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания

Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…

14 часов ago