Categories: Падзеі

У Беларусі сёння адзначаюць адно з самых важных свят у гісторыі краіны — Дзень Перамогі

У Беларусі сёння адзначаюць адно з самых важных свят у гісторыі краіны — Дзень Перамогі. Для жыхароў рэспублікі гэта не толькі святочны дзень, але яшчэ і дзень памяці, глыбокай павагі і ўдзячнасці савецкім воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам — усім, хто набліжаў Перамогу. 72 гады таму, 9 мая 1945-га, была заваявана перамога савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, якая доўжылася 1418 дзён і начэй. Савецкі народ адыграў вырашальную ролю ў барацьбе супраць фашызму і вынес на сваіх плячах асноўны цяжар вайны, вызначыўшы будучыню ўсёй сусветнай цывілізацыі. Беларусь першая з саюзных рэспублік прыняла на сябе масіраваны ўдар фашысцкіх захопнікаў, стаўшы арэнай самых вялікіх бітваў. Першымі наступ ворага адбівалі пагранічнікі і перадавыя падраздзяленні войскаў прыкрыцця. Варожая авіяцыя бамбіла чыгуначныя вузлы, аэрадромы, а таксама Брэст, Гродна, Ваўкавыск, Баранавічы і іншыя беларускія гарады. За час вайны ворагам на тэрыторыі Беларусі было знішчана 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9,2 тыс. вёсак. Фашысты разбурылі больш за 100 тыс. прадпрыемстваў, знішчылі тысячы адукацыйных і медыцынскіх устаноў. Гітлераўцы правялі ў Беларусі больш за 140 карных аперацый. Трагічным сімвалам масавага знішчэння мірнага насельніцтва стала вёска Хатынь, у якой былі забіты 149 жыхароў і спалены 28 двароў. На тэрыторыі Беларусі існавала каля 250 лагераў савецкіх ваеннапалонных і 350 месц прымусовага ўтрымання насельніцтва. У іх ліку чацвёрты па велічыні ў Еўропе лагер смерці — Трасцянец, дзе былі знішчаны 206,5 тыс. чалавек. У баявых дзеяннях у гады вайны ўдзельнічалі 34,4 млн савецкіх ваеннаслужачых, у тым ліку больш за 1,3 млн беларусаў і ўраджэнцаў Беларусі. Супраць нямецкіх захопнікаў на акупіраванай тэрыторыі Беларусі змагаліся больш за 374 тыс. партызан, больш за 70 тыс. удзельнікаў налічвала антыфашысцкае падполле. У гады вайны загінуў кожны трэці жыхар рэспублікі. У летапісе Беларусі не было бітвы больш бязлітаснай, чым Вялікая Айчынная вайна, не было подзвігу больш значнага, чым подзвіг савецкага салдата, абараніўшага Радзіму ад ворага, уратаваўшага чалавецтва ад нацызму. Памяць аб страшнай вайне і Вялікай Перамозе не можа згаснуць: яна навечна ўпісана ў гісторыю Айчыны і кожнай беларускай сям’і. Перажытая трагедыя і здабытая Перамога — вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа. Усё далей і далей аддаляе нас час ад падзей Вялікай Айчыннай вайны, але подзвігі загінулых у баях, смутак па мільёнах бязвінных ахвяр і трагедыя акупацыі застаюцца ў свядомасці людзей старэйшага пакалення, захоўваюцца ў памяці іх дзяцей, унукаў і праўнукаў.
БелТА.
administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко об отношениях с Россией: несмотря на разного рода гвалты, идем тем путем, который определили

Беларусь и Россия, несмотря на разного рода гвалты со стороны, строят свои отношения тем путем,…

1 час ago

В Беларуси первый укос трав провели почти на 80 % площадей — заготовлено более 5,5 млн тонн сенажа

По оперативным данным на 15 июня, в Беларуси скошено трав первым укосом на площади 1…

2 часа ago

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профтехобразования

В колледжах Беларуси начинается прием документов у поступающих на уровень профессионально-технического образования, сообщает БЕЛТА.  Продлится…

5 часов ago

Беларусь и Россия представили третий совместный доклад о ситуации с правами человека в отдельных странах

Представлен третий совместный доклад министерств иностранных дел Беларуси и России «О ситуации с правами человека…

5 часов ago

На контроле – качество и доступность оказываемых бытовых услуг, в том числе в сельской местности

Комитетом государственного контроля Гродненской области изучается вопрос качества и доступности оказываемых бытовых услуг, в том…

1 день ago

“Перамога” запрашае на дзень падпісчыка

18 чэрвеня з 10 гадзін 30 хвілін да 12 гадзін 30 хвілін у зале аддзялення…

1 день ago