Categories: Падзеі

У Беларусі падрыхтаваны праект канцэпцыі ўдасканалення і развіцця ЖКГ да 2025 года

У Беларусі падрыхтаваны праект канцэпцыі ўдасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі да 2025 года, заявіў сёння на адкрыцці рэспубліканскага семінара па ўдасканаленні сістэмы ЖКГ намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

Таксама прынята рашэнне аб мэтазгоднасці стварэння інстытута па пытаннях ЖКГ пры Нацыянальнай акадэміі навук. Падрыхтаваны шэраг праектаў нарматыўна-прававых актаў, накіраваных на ўдасканаленне эканамічных, арганізацыйных і прававых асноў функцыянавання галіны. У іх ліку праекты закона аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Жыллёвы кодэкс, пяці ўказаў, якія прадугледжваюць зацвярджэнне дзяржаўнай праграмы «Чыстая вада», паскораную замену ліфтаў, цеплавую рэабілітацыю жылых дамоў, перадачу няпрофільных актываў спецыялізаваным арганізацыям, пашырэнне катэгорый грамадзян па прадастаўленні безнаяўных жыллёвых субсідый па заяўным прынцыпе, а таксама трох пастаноў Савета Міністраў.

«З улікам абмеркаванняў на семінары праекты нарматыўных прававых актаў будуць дапрацаваны і ўнесены на разгляд кіраўніку дзяржавы. З прыняццем канцэпцыі будзе адкарэкціравана існуючая дзяржпраграма «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе» на 2016-2020 гады і падрыхтавана новая дзяржпраграма на наступную пяцігодку», — сказаў Анатоль Калінін.

Ён заклікаў удзельнікаў семінара ўносіць канструктыўныя прапановы па павышэнні эфектыўнасці работы ЖКГ і нагадаў, што ў Мінжылкамгасе з 18 кастрычніка працуе прамая тэлефонная лінія.

«Неабходна рэалізацыя адзінай дзяржаўнай палітыкі ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы як у цэнтры, так і на месцах. Пераўтварэнні ў галіне павінны адбывацца ўзважана. Галоўная задача — забяспечыць належную якасць, празрыстасць і абгрунтаванасць фарміравання кошту паслуг», — падкрэсліў Анатоль Калінін.

Праведзенае інфармацыйна-аналітычным цэнтрам у маі бягучага года сацыялагічнае апытанне паказвае, што больш як 60 працэнтаў грамадзян задаволены работай арганізацый ЖКГ, доля негатыўных ацэнак знізілася на 18 працэнтаў да ўзроўню 2014 года.

Рэспубліканскі семінар «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі краіны» праходзіць у Мінску 19-20 кастрычніка. У першы дзень адбудуцца практычныя заняткі, будуць прадстаўлены вопыт арганізацыі работы па розных напрамках у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, прагрэсіўныя рэсурса- і энергазберагальныя тэхналогіі для паэтапнага іх укаранення на тэрыторыі ўсёй рэспублікі. Галоўная мэта семінара — вызначэнне асноўных напрамкаў удасканалення і развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі на сярэднетэрміновую перспектыву.

БелТА

administrator

Recent Posts

Вас памятае свет уратаваны. Жанчыны, якія набліжалі Перамогу

У Год беларускай жанчыны на старонках газеты “Перамога” расказваем пра нашых зямлячак, якія змагаліся на…

6 часов ago

Словы ўдзячнасці і віншавання – вам, людзі ў белых халатах!

У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў святочны канцэрт-шанаванне, прысвечаны надыходзячаму Дню медыцынскіх работнікаў.…

6 часов ago

Па 25 базавых велічыняў за няскошаную траву кожнаму

За невыкананне работ па падтрыманні належнага санітарнага стану на тэрыторыях зямель агульнага карыстання населеных пунктаў,…

7 часов ago

Прафарыентацыя. Каму падыдзе прафесія карэспандэнта

Гэта высвятлялі выхаванцы летніка “Крута” гімназіі № 1 горада Дзятлава, наведаўшыся ў рэдакцыю раённай газеты…

7 часов ago

Канікулы-2026

Чым жыве летнік Выхаванцы летніка “Усмешка” сярэдняй школы № 1 горада Дзятлава імя А. М.…

8 часов ago

22 июня в Дятлово состоится митинг-реквием

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

11 часов ago