Categories: Падзеі

У Беларусі падрыхтавалі праект дакумента аб павышэнні зарплаты некаторым бюджэтнікам

У Беларусі падрыхтавалі праект дакумента аб павышэнні зарплаты нізкааплатным катэгорыям работнікаў бюджэтнай сферы. Аб гэтым паведамілі  ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў па выніках абмеркавання гэтага пытання старшынёй ФПБ Міхаілам Ордам з урадам.
«З нашымі сацыяльнымі партнёрамі мы вядзём канструктыўны дыялог, і на сёння падрыхтаваны праект дакумента, якім будуць урэгуляваны пытанні аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы. Гэта пытанне ФПБ узнімала ў ходзе апошняга пасяджэння Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. І нашы сацыяльныя партнёры згадзіліся з пазіцыяй прафсаюзаў: мінімальны сацыяльны стандарт у аплаце працы павінен быць забяспечаны кожнаму добрасумленнаму работніку», — адзначыў Міхаіл Орда.
ФПБ на пасяджэнні Нацыянальнага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях, якое прайшло ў Мінску 11 кастрычніка, абазначыла перад бакамі ўрада і наймальнікаў асноўныя праблемныя пытанні аплаты працы ў арганізацыях бюджэтнай сферы. Размова, у прыватнасці, ішла аб тым, што асобныя катэгорыі работнікаў не выходзяць на мінімальную заработную плату. Такім людзям праводзяцца даплаты да ўзроўню мінімальнага сацыяльнага стандарту ў галіне аплаты працы.
Удзельнікі пасяджэння Нацыянальнага савета адзначылі, што гэта пытанне прапрацоўваецца ўжо ва ўрадзе, і дамовіліся ў максімальна кароткія тэрміны прыняць вычарпальныя меры па яго вырашэнні. Адпаведны праект нарматыўнага дакумента праходзіць узгадненне з усімі зацікаўленымі.
БелТА
administrator

Recent Posts

Дзелавы панядзелак. Выбудаваць сістэму работы ўсіх служб

Рэгістрацыя дзяржмаёмасці, завяршэнне капітальных рамонтаў, Адзіны дзень бяспекі, дзейнасць гандлёвых аб’ектаў – на гэтыя і…

6 часов ago

Нам даверана памяць. “Чырвоную зорку героя” ўстанавілі на помніку Аляксандра Міцкевіча

На Дзятлаўшчыне прадаўжаецца рэалізацыя абласнога праекта “Чырвоная зорка героя”, які аб’яднаў абласную арганізацыю РГА “Белая…

7 часов ago

Александр Лукашенко в преддверии Дня народного единства вручил госнаграды заслуженным представителям различных сфер

Президент Беларуси Александр Лукашенко вручил государственные награды заслуженным представителям различных сфер. Торжественная церемония организована в…

7 часов ago

Маршруткі і таксі на асаблівым кантролі

З 14 па 20 верасня Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць прафілактычныя мерапрыемствы ў адносінах перавозак пасажыраў маршрутнымі транспартнымі…

7 часов ago

Чалавек і яго справа. Выбар сапраўдных мужчын

Для кожнага мужчыны надыходзіць момант, калі трэба рабіць выбар, ад якога будзе залежаць далейшае жыццё,…

8 часов ago

“Лідар-платформа: БРПА_БРСМ”: эстафета пакаленняў на Дзятлаўшчыне

У Дзятлаўскім раёне завяршыўся цыкл мерапрыемстваў тэматычнага тыдня “Моладзевы пульс: БРПА + БРСМ на Дзятлаўшчыне”.…

8 часов ago