Categories: Падзеі

У бальніцы бывае салодка

У Міжнародны дзень абароны дзяцей для пацыентаў дзіцячага аддзялення Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося нечаканае и прыемнае свята. Парадаваць дзяцей, якія знаходзяцца на стацыянарным лячэнні, завіталі шчодрыя госці.

Галоўны доктар Дзятлаўскай ЦРБ Марыя Максімовіч патлумачыла, што ў такі святочны дзень пацыенты дзіцячага аддзялення ніколі не застаюцца без увагі, а старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Цэнтральнай раённай бальніцы Валерый Макарчык падбадзёрыў дзяцей тым, што нават у бальніцы бывае салодка.

Галіна Касцюк, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, параіла малечы не сумаваць і заінтрыгавала тым, што госці прыйшлі не з пустымі рукамі.

Раённую арганізацыю грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» прадстаўляла старшыня пярвічкі Дзятлаўскай ЦРБ Інэса Гусева.

Паколькі дзяцячае свята выпадае на летні пажаранебяспечны перыяд, інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін у рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных» нагадаў бацькам правілы, якія дапамогуць пазбегнуць няшчасных выпадкаў.

 

Госці ўрычылі малечы мяккія цацкі і смачныя гасцінцы. Сапраўды, маленькім пацыентам Дзятлаўскай ЦРБ стала салодка: і ад пачастункаў, і ад увагі дарослых.

Юлія БАКУНОВІЧ

administrator

Recent Posts

Суд вынес приговор замдиректору филиала предприятия АПК в Гродненском районе за взятку

Суд Ленинского района Гродно рассмотрел уголовное дело о коррупционном преступлении в отношении заместителя директора филиала…

5 часов ago

Юрий Караев и Константин Бурак ознакомились с ходом уборочной кампании в Щучинском районе

Сегодня председатель облисполкома Юрий Караев и помощник Президента – инспектор по Гродненской области Константин Бурак…

5 часов ago

Моладзевыя навіны. Піянерская эстафета: спрыт, азарт, сяброўства

У палатачным летніку “Экатурыст” Круцілавіцкай базавай школы прайшла піянерская эстафета для адпачывальнікаў 11-13 гадоў. Дзве…

5 часов ago

Какой увидит Беларусь весь мир? Предложи свой символ!

Национальное агентство по туризму объявляет Национальный конкурс «Вобраз Беларусі. Позірк і адкрыццё» по созданию концепции…

6 часов ago

Семінар-вучоба. Аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны – асаблівая ўвага

У раённым выканаўчым камітэце пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама Вадзіма Бяляткі з удзелам начальніка аддзела…

8 часов ago

Юрий Караев потребовал предельной мобилизации сил и жесткой дисциплины на уборочной

На заседании облисполкома под руководством главы региона Юрия Караева обсудили «горячую» тему уборочной кампании, которая…

9 часов ago