Customize Consent Preferences

We use cookies to help you navigate efficiently and perform certain functions. You will find detailed information about all cookies under each consent category below.

The cookies that are categorized as "Necessary" are stored on your browser as they are essential for enabling the basic functionalities of the site. ... 

Always Active

Necessary cookies are required to enable the basic features of this site, such as providing secure log-in or adjusting your consent preferences. These cookies do not store any personally identifiable data.

Functional cookies help perform certain functionalities like sharing the content of the website on social media platforms, collecting feedback, and other third-party features.

Analytical cookies are used to understand how visitors interact with the website. These cookies help provide information on metrics such as the number of visitors, bounce rate, traffic source, etc.

Performance cookies are used to understand and analyze the key performance indexes of the website which helps in delivering a better user experience for the visitors.

Advertisement cookies are used to provide visitors with customized advertisements based on the pages you visited previously and to analyze the effectiveness of the ad campaigns.

Для медыцынскіх работнікаў Дзятлаўшчыны год пачаўся са знакавай падзеі – адкрыцця пасля рамонту адмністрацыйнага паверха Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы.

На ўрачыстае адкрыццё сабраліся калектыў і адміністрацыя ўстановы, кіраўніцтва раёна на чале са старшынёй райвыканкама Андрэем Садоўскім, старшынёй раённага Савета дэпутатаў Аляксандрам Бараноўскім, духавенства.

Андрэй Садоўскі адзначыў, што медыкі, якія кожны дзень стаяць на абароне здароўя людзей, павінны і самі працаваць у камфортных умовах.

– Прыемна, што кожны год на Дзятлаўшчыне ёсць нямала ўрачыстых нагодаў у сферы аховы здароўя. Сёння Дзятлаўская ЦРБ – важная сістэма раёна, прадстаўленая гарадской, дзвюма гарпасялковымі бальніцамі, чатырма амбулаторыямі, пятнаццаццю ФАПамі, якія маюць патрэбу ў абнаўленні і перыядычных рамонтах. Кожны год з дзяржаўнага бюджэту ўкладваюцца рэсурсы ў абнаўленне і будаўніцтва медыцынскіх аб’ектаў: гэта модульны ФАП, які напрыканцы года адкрыўся ў Ахонаве, перасоўны ФАП, першы выезд якога адбудзецца ўжо на наступным тыдні. За апошнія некалькі гадоў былі адрамантаваны ўсе аддзяленні раённай бальніцы, прыгожым завяршэннем вялікага комплексу будаўнічых работ стала здача ў эксплуатацыю адміністрацыйнага корпуса – аднаго з важных структурных падраздзяленняў установы. На гэты год запланаваны рамонт лабараторыі і шэраг іншых мерапрыемстваў па абнаўленні матэрыяльна-тэхнічнай базы бальніцы,  – адзначыў Андрэй Садоўскі. –  Задумак многа, і ёсць фінансавая магчымасць іх рэалізаваць дзякуючы рабоце рэальнага сектара эканомікі. Сённяшняе адкрыццё – падарунак медыкам ад дзятлаўчан, якія эфектыўна працуюць на сваіх месцах, клопат пра вас, паважаная адміністрацыя бальніцы. У сваю чаргу, чакаем ад вас спагадлівага, чулага стаўлення да пацыентаў і наведвальнікаў, своечасовай дыспансерызацыі, работы з насельніцтвам. Сцены не лечаць, гэта робяць людзі, якія ў іх працуюць.

Напярэдадні хрышчэнскіх святаў Андрэй Уладзіміравіч пажадаў калектыву райбальніцы моцнага здароўя, плённай працы для людзей, поспехаў і дасягненняў, мірнага неба над галавой і дабрабыту ў доме.

Да віншаванняў далучыліся благачынны Дзятлаўскай царкоўнай акругі іерэй Іаан Кісель і настаяцель касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ксёндз пробашч Андрэй Лішко.  Яны памаліліся за здароўе работнікаў установы і іх пацыентаў, асвяцілі адрамантаваныя кабінеты адміністрацыі і ўручылі медыкам іконы нябесных заступнікаў, каб ласка Божая заўжды дапамагала ім у працы.

Галоўны доктар бальніцы Віктар Яцкевіч выказаў словы ўдзячнасці раённым уладам, падраднай арганізацыі і калегам за ўклад у добрую справу:

– Хачу падзякаваць кіраўніцтву раёна за ўвагу да медыцынскай сферы і важкі ўклад у абнаўленне Дзятлаўскай ЦРБ, якое стала добрай традыцыяй. Дзякуючы плённай працы дзятлаўчан, медыцына Дзятлаўшчыны можа актыўна развівацца і ўмацоўваць матэрыяльна-тэхнічную базу. Спадзяюся і ў далейшым чуць словы падзякі і гонару ад пацыентаў за тое, як працуе Дзятлаўская цэнтральная раённая бальніца і яе спецыялісты. Прадаўжайце сваю высакародную справу – рабіце ў яе не толькі прафесійны, але і душэўны ўклад.

Сімвалічную чырвоную стужку на парозе абноўленага адміністрацыйнага паверха перарэзалі Андрэй Садоўскі і Віктар Яцкевіч.

Госці мерапрыемства мелі магчымасць прайсці па светлым калідоры, завітаць у кабінеты адміністрацыі райбальніцы, паразмаўляць з яе работнікамі аб надзённых справах і ўражаннях ад кардынальнага пераўвасаблення працоўных месцаў.

Бягучы рамонт трэцяга паверха адміністрацыйнага корпуса Дзятлаўскай ЦРБ плошчай 533,5 квадратных метра быў распачаты ў чэрвені мінулага года, на яго выдаткавана больш за 476 тысяч рублёў з раённага бюджэту, які ажыццяўляла ТАА “РуВітБуд” (г. Мінск), нагляд за будаўніцтвам – ТАА “Стэс Інвест Інжынірынг”, работы па ўладкаванні пажарнай сігналізацыі – Дзятлаўскі вытворчы ўчастак Гродзенскага абласнога камбіната супрацьпажарных работ, падсобныя работы – гаспадарчая група Дзятлаўскай ЦРБ.

Наталля АВЯРЧУК

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

Похожие публикации