Як адзначыў галоўны аграном Сяргей Лабар, усяго ў гаспадарцы  пасеяць яравыя зерневыя  культуры плануецца на плошчы 1250 гектараў, з іх – 560 гектараў зойме ячмень, у тым ліку 150 гектараў – піваварны, 100 гектараў – авёс, 400 гектараў – яравая пшаніца.

На полі ва ўрочышчы Дварэц поўным ходам ідзе сяўба яравога ячменю. Як адзначыў брыгадзір участка Канстанцін Плюта, тут яго  плануецца пасеяць 40 гектараў – сорта “Якуб”, пазней ажыццявіць падсеў шматгадовых траў.

На  астатніх палях таксама праводзіцца падрыхтоўка глебы да сяўбы. Тут арганізаваны вываз арганікі, унясенне азотных  угнаенняў.


Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Вясновы дзень – год корміць (+відэа)

На Дятловщине дан старт посевной (+видео)

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие публикации