Сёння лясная гаспадарка Дзятлаўшчыны славіцца не толькі высакакласнымі вальшчыкамі лесу, але і сучаснымі машынамі, здольнымі выконваць усе лесанарыхтоўчыя аперацыі ў комплексе.
Складанай электронна-механічнай тэхнікай кіруюць асы, якія любяць і ведаюць сваю справу на ўсе сто. Адзін з іх, машыніст тралёвачнай машыны Дзятлаўскага лясгаса Сяргей Герус, прадстаўляў Беларусь на міжнародных спаборніцтвах “Лесаруб ХХІ стагоддзя”.
Машыніст волата-харвестара больш за 10 гадоў працуе на лесанарыхтоўчай вялікагрузнай тэхніцы. Калі ён прыйшоў у Дзятлаўскі лясгас, звенні харвестар-фарвардар толькі пачыналі замацоўвацца ў лясах раёна, паступова выцясняючы ручную працу. Толькі адна такая машына нарыхтоўвае за месяц больш за 4000 кубаметраў лесу.
Пачынаючы шлях у лясной гаспадарцы раёна, Сяргей Герус меў вадзіцельскія правы, вопыт работы на розных відах тэхнікі і жаданне вучыцца новаму. Прайшоў двухтыднёвыя курсы ў Санкт-Пецярбургу і за дзесяцігоддзе стаў выдатным прафесіяналам, які выконвае складаныя аперацыі на вялікай машыне з філіграннай дакладнасцю.
Сёлета ён увайшоў у састаў зборнай Беларусі на ІV чэмпіянаце Расіі па валцы лесу, дзе былі прадстаўлены ўсе рэгіёны нашай краіны-суседкі, конкурсныя этапы праходзілі лепшыя з лепшых. Выпрабаванні былі, на першы погляд, традыцыйныя, як і ў нашым “Лесарубе”: замена ланцуга, раскрыжоўка, дакладная валка лесу. Толькі выконваць усё гэта патрабавалася, не трымаючы бензапілу ў руках, а з кабіны магутнага харвестара. Спаборніцтвы сталі не толькі праверкай на трываласць і прафесіяналізм, але і выдатнай пляцоўкай для абмену вопытам з расійскімі калегамі. Наша каманда спынілася за два крокі ад дзясяткі мацнейшых (сярод больш чым паўсотні канкурсантаў), а Сяргей Герус стаў другім на этапе па дакладнай валцы лесу сярод вадзіцеляў “Komatsu-911”.
Гэты чырвоны прыгажун-харвестар з’явіўся ў лясгасе паўтара года таму, паказаў сябе як больш магутны, шматфункцыянальны і не менш камфортны за папярэдніка. Кандыцыянер дазваляе машыністу ўтульна адчуваць сябе ўнутры кабіны і ў зімовыя халады, і ў летнюю спёку, а зручнае вадзіцельскае крэсла – менш стамляцца. Той выпадак, калі праца – на радасць. Аднак зручнае працоўнае месца – далёка не ўсё, што прываблівае Сяргея Васільевіча ў працы. Радуе калектыў, уражвае тое, якія аб’ёмы работ можна выконваць з дапамогай сучаснай машыны, ды і ў лесе працаваць – асалода для душы.
Вольны час мужчына найчасцей праводзіць з сям’ёй. У супрацьлегласць працоўным будням любіць актыўныя заняткі: разам з любімай жонкай Вольгай і дзецьмі гуляе ў футбол, ходзіць у паходы, займаецца будаўніцтвам і добраўпарадкаваннем свайго дома ў Дзятлаве.
Наталля АВЯРЧУК
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Павел Ошурик, член Постоянной комиссии Совета Республики по экономике, бюджету и финансам, начальник главного финансового…
Заместитель Главы Администрации Президента Республики Беларусь Дмитрий Матусевич представил региональной вертикали Гродненского облисполкома нового помощника…
Нядаўна сваё 80-годдзе адзначыла Зінаіда Перасыпкіна з вёскі Засецце. Яе наведаў творчы калектыў сектара нестацыянарнага…
В хозяйствах Гродненщины убрали свеклу на 99,6% подлежащих уборке площадей и кукурузу на зерно на…
Президент Беларуси, Председатель Всебелорусского народного собрания Александр Лукашенко на заседании Президиума ВНС озвучил планируемую повестку…
Президент Беларуси, Председатель ВНС Александр Лукашенко 24 ноября проведет заседание Президиума Всебелорусского народного собрания, сообщает…