У аддзеле ЗАГС райвыканкама падвялі вынікі года

Органы ЗАГС суправаджаюць кожнага чалавека на працягу ўсяго жыцця. Нараджэнне дзіцяці, устанаўленне бацькоўства, заключэнне і скасаванне шлюбу, змена імя, усынаўленне або ўдачарэнне, смерць – усе гэтыя падзеі ў жыцці чалавека падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі.

У Дзятлаўскім раёне ў 2024 годзе 54 хлопчыкі і 49 дзяўчынак сваім першым гучным крыкам заявілі свету аб нараджэнні. У 27 сем’ях народжаныя сталі першым дзіцем, у 33-х – другім, у 23-х – трэцім. 13 сем’яў выпрабавалі радасць мацярынства і бацькоўства ў чацвёрты раз, 4 – у пяты, па адным немаўляці сталі шостым, сёмым і дзявятым дзіцем. У трох пар нарадзіліся двойні.

Самай маладой маме ў 2024 годзе споўнілася 17 гадоў, а бацьку – 19. Старэйшаму бацьку – 54 гады, а маме – 45.

Найбольш папулярныя жаночыя імёны, якімі бацькі называлі сваіх дзяцей, – Аляксандра, Ксенія. Другое месца па папулярнасці належыць імёнам Арына, Паліна, Сафія. Сярод рэдкіх – Авігея, Даміра, Алівія. Хлопчыкам часцей за ўсё давалі імя Аляксандр. Другое месца па папулярнасці займаюць Уладзіслаў, Раман. На трэцім месцы Глеб, Дзмітрый, Максім, Марк. Немаўлятамі з рэдкім мужчынскім імем у нашым раёне сталі Гардзей, Давід, Дзямід, Марсэль, Марат, Эміль.

У мінулым годзе злучылі свае сэрцы сямейнымі вузамі 72 пары. Пажадалі правесці гэтую цырымонію ва ўрачыстай абстаноўцы 38 пар. Самай маладой нявесце споўнілася 18 гадоў, жаніху – 19. Самым сталым мужам стаў мужчына ў 65 гадоў, жонкаю – жанчына ў 56 гадоў. Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб мужчын па раёне склаў 35 гадоў, жанчын – 32 гады.

У нашым аддзеле ЗАГС шлюбы рэгістравалі грамадзяне Рэспублікі Беларусь з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, Літоўскай і Латвійскай Рэспублік.

Стварыць сям’ю лёгка, але пражыць разам усё жыццё – вялікая работа. Сярэдні ўзрост мужчын і жанчын, якія скасавалі шлюб летась, – 38 гадоў. Мінімальны ўзрост мужчын і жанчын, якія скасавалі шлюб, – 20 гадоў, максімальны – 63. Максімальная працягласць скасаванага ў 2024 годзе шлюбу – 43 гады 8 месяцаў 20 дзён, а самае кароткае сямейнае жыццё доўжылася ўсяго 10 месяцаў.

Спадзяёмся, што ў новым 2025 годзе сумных падзеяў у дзятлаўчан будзе няшмат. І запрашаем усіх жадаючых зарэгістраваць важную жыццёвую ўрачыстасць у нашым адрамантаваным напрыканцы мінулага года, абноўленым, прыгожым будынку.

Кацярына ВАНІСЛАЎЧЫК, начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама

Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga

administrator

Recent Posts

Вакцинация от ВПЧ – важный шаг к здоровому будущему

Вирус папилломы человека – один из самых распространённых вирусов в мире. Большинство заражений происходит незаметно, без…

6 часов ago

На Дзятлаўшчыне стартаваў традыцыйны аб’езд школ

Праз тры тыдні празвіняць першавераснёўскія званкі, і школьнікі сядуць за парты. Цяпер жа ўстановы адукацыі…

6 часов ago

Жніво-2026. У “Граніт-Агра” ўжо трохтысячнікі!

Уборачная кампанія – гэта галоўны экзамен года для ўсіх аграрыяў. Паспяхова здаюць яго хлебаробы Дзятлаўшчыны.…

7 часов ago

Дэлегацыя з Узбекістана наведала Дзятлаўскі раён

У рамках умацавання гандлёва-эканамічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан 10-13 жніўня…

8 часов ago

Чувствительные вопросы для людей и бюджета. Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совмина

Президент Беларуси Александр Лукашенко собрал совещание с руководством Совета Министров. На повестку вынесены вопросы, для…

9 часов ago

Ход сельхозработ (инфографика)

Оперативная информация Управления сельского хозяйства и продовольствия райисполкома на утро 11 августа 2026 года. Подписывайтесь…

10 часов ago