23 студзеня на Дзятлаўшчыне прайшлі сустрэчы ў працоўных калектывах і па месцы жыхарства. З вынікамі работы сацыяльнай сферы Дзятлаўскага раёна жыхароў Наваельнянскага сельскага савета пазнаёміў старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

– У 2018 годзе была прадоўжана работа па падтрыманні на належным узроўні ўстановаў сацыяльнай сферы, – зазначыў Аляксандр Станіслававіч. Ён спыніўся на шэрагу значных накірункаў, такіх, як ахова здароўя, сацыяльная абарона, адукацыя, культура, ідэалогія, моладзевая палітыка, санаторна-курортнае лячэнне, работа сродкаў масавай інфармацыі. Расказаў, што ў раёне выконваюцца патрабаванні сацыяльных стандартаў, абнаўляецца і папаўняецца матэрыяльна-тэхнічная база ўстановаў сацыяльнай сферы. Сярод іншага, цікава было даведацца, што ў 2018 годзе навучэнцы раёна заваявалі 4 дыпломы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, а гімназіст Ілья Угрын па выніках заключнага (рэспубліканскага) этапу ўзнагароджаны дыпломам другой ступені па матэматыцы. Палепшылася летась і выніковасць удзелу ў творчых конкурсах, дзе навучэнцамі заваявана 89 узнагародаў абласнога ўзроўню, 8 – рэспубліканскага, 4 – міжнароднага. У абласной ваенна-патрыятычнай гульні “Зарніца” каманда Гезгалаўскай сярэдняй школы атрымала дыплом другой ступені. Спартсмены раёна папоўнілі скарбонку ўзнагародаў 50 прызавымі месцамі (42 – абласныя, 8 – рэспубліканскіх), яшчэ 7 узнагародаў рэспубліканскага ўзроўню заваёвана ў складзе зборных каманд вобласці.

У 2018 годзе прадоўжана работа па развіцці культурнага абслугоўвання насельніцтва. Летась быў праведзены рамонт Дзятлаўскай раённай бібліятэкі, Наваельнянскага і Хвінявіцкага дамоў культуры, устаноўлены сістэмы відэаназірання ў Дзятлаўскай і Наваельнянскай дзіцячых школах мастацтваў, Жукоўшчынскім і Хвінявіцкім дамах культуры. Найбольш значнымі мерапрыемствамі года мінулага былі суправаджэнне выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь, 75-годдзе Хатынскай трагедыі, фестываль “Зецельскі фэст”, 520-годдзе горада Дзятлава, адкрыццё этнаграфічнай экспазіцыі “Побытавая культура беларускага селяніна” на базе Дварэцкага дома культуры, міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Гісторыка-культурная спадчына Дзятлаўшчыны”, 100-годдзе Усесаюзнага Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі, урачыстыя сходы і канцэрты да Дня яднання народаў Беларусі і Расіі, Дня Перамогі, Дня Незалежнасці. Рэалізаваны новы этна-праект “Народнаму скарбу – век векаваць”, прадоўжана рэалізацыя праекта “Дбайных людзей славім, весела час бавім”.

Шмат увагі надавалася моладзевай палітыцы. У трэцім працоўным семестры раённай арганізацыяй ГА “БРСМ” пры садзейнічанні зацікаўленых структураў былі працаўладкаваны 203 чалавекі, 308 маладых людзей працавалі ў складзе добраахвотніцкіх і валанцёрскіх атрадаў. Валанцёры школ на працягу года наведвалі адзінокіх састарэлых грамадзян і ветэранаў, аказвалі ім пасільную дапамогу, займаліся добраўпарадкаваннем прышкольных тэрыторый, аказаннем дабрачыннай дапамогі. Пад дэвізам “Радасць у кожны дом!” праходзілі рэйды “Ветэран жыве побач” і “Дзеці – ветэранам”. У жніўні 2018 года сям’я Качмарык (Вензавец) дастойна прадставіла раён на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Уладар сяла”.

Аляксандр Бараноўскі прывёў і іншыя цікавыя лічбы і факты, а напрыканцы свайго выступлення зрабіў выснову, што аддзеламі, упраўленнямі і ўстановамі сацыяльнай сферы праводзіцца пэўная работа па рэалізацыі пастаўленых гадавых задач, прынятых планаў, выкананні дзяржаўных сацыяльных стандартаў.

Ірына СТЫРНІК

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
Нам даверана памяць. “Без тэрміну даўнасці”: гісторыя для дзятлаўчан
Прямая линия

Прямая линия

15 января, 2025
ГрадусПлюс. Гэта немагчыма есці

Похожие публикации