Як толькі ўсталявалася спрыяльнае надвор’е і на змену дажджам прыйшлі сонечныя дні, у сельгаспрадпрыемствах Дзятлаўшчыны  пачаліся работы па нарыхтоўцы кармоў траваў другога ўкосу.

Аднымі з першых прыступілі да сезонных работ працаўнікі ААТ “Граніт-Агра”. Па стане на 15 ліпеня скошаны травы з плошчы  577 гектараў, што склала 34 працэнты ад запланаванага, нарыхтавана 1150 тон сенажу.

Паралельна касьбе ў гаспадарцы ідуць работы па закладцы кармоў у сянажныя траншэі, вядзецца бесперапынная трамбоўка сянажнай масы, наладжаны работы па нарыхтоўцы сена.

Падыходзяць да фінішнай прамой экіпажы камбайнераў, задзейнічаных на жніве азімага рапсу. Па стане на 15 ліпеня ў гаспадарцы ўбрана насенне алейнай культуры з плошчы 314 гектараў, намалочана 1261 тона зерня, ураджайнасць складае 40,2 цэнтнера з гектара. Акрамя азімага рапсу, у гаспадарцы прыступілі да жніва яравога ячменю.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

About Author
administrator
View All Articles
Проверьте последнюю статью от этого автора!
На працоўнай хвалі

На працоўнай хвалі

18 апреля, 2026
Депутаты едут в округа!
Моладзевыя навіны. Як запаліць іскрынку краўдфандынгу ў сэрцах юных валанцёраў?

Похожие публикации