Тыдзень роднай мовы ў Гезгалаўскім садку

«Родная мова, цудоўная мова!” — пад такой назвай прайшоў тэматычны тыдзень у Гезгалаўскім яслі-садзе, прысвечаны міжнароднаму Дню роднай мовы.

У межах тыдня педагогі дашкольнай установы запланавалі і правялі шэраг мерапрыемстваў, галоўная мэта якіх далучэнне выхаванцаў і іх бацькоў да багацця беларускай мовы, фарміраванне каштоўнасных адносін да яе.

Так, ужо раніцай панядзелка дзеці і бацькі сталі ўдзельнікамі акцыі “Гавары са мной па-беларуску”. Каля цэнтральнага ўвахода наведвальнікаў сустракалі казачныя героі, якія знаёмілі з праграмай мерапрыемстваў тыдня, уручалі лістоўкі з цытатамі знакамітых пісьменнікаў пра родную мову.

Вялікую цікавасць у выхаванцаў 4-6 гадоў вызвала літаратурнае падарожжа «Па старонках любімых казак». Разам з казачнымі героямі дзеці адгадвалі відэазагадкі, падрыхтаваныя сем’ямі выхаванцаў, падбіралі прыказкі і прымаўкі да ілюстрацый літаратурных твораў. А маленькія гледачы з задавальненнем паглядзелі тэатральную пастаноўку лялечнага тэатра па матывах беларускай народнай казкі «Коцік, пеўнік і лісіца».

Па-сапраўднаму цікавай і для дзяцей, і для бацькоў стала акцыя “Самае “смачнае” беларускае слова”, у ходзе якой кожны удзельнік меў магчымасць з дапамогай малюнка “паведаміць” аб сваёй любімай страве ці прадукце. А самае галоўнае, акцыя садзейнічала пашырэнню слоўніка выхаванцаў прыгожымі беларускімі словамі.

Выхаванцы старэйшага ўзросту наведалі творчую гасцёўню “Наша хата ўцехамі багата”. Тут беларускія вершы чаргаваліся з песнямі-калыханкамі, дзіцячымі пацешкамі, забаўлянкамі, загадкамі, народнымі заклічкамі. Дзеці разам развучвалі беларускія лічылкі, цешыліся народнымі гульнямі.

21 лютага, ў Міжнародны дзень роднай мовы, ў нашай установе прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй “Вывучаем мову разам”. Юныя карэспандэнты правялі ранішняе інтэрв’ю з бацькамі. Аказалася, што большасць бацькоў ведалі аб свяце і згодны былі далучыцца да прапановы ўстановы: размаўляць па-беларуску.

З мэтай далучэння дзяцей да жывога беларускага слова прайшоў конкурс чытальнiкаў вершаў на роднай мове. У конкурсе прынялi ўдзел выхаванцы 4-6 гадоў. Вельмi старанна, з вялiкай адказнасцю рыхтавалiся маленькiя беларусы да мерапрыемства. Разам з бацькамi i выхавальнiкамi падабралi і вывучылi вершы пра родную старонку.

Пераможцамі конкурса сталі:

1 месца — Аміра Кабакіна;

2 месца- Аліса Аніскевіч;

3 месца – Міраслаў Гаўрош.

Мы, педагогі, упэўнены, што такія мерапрыемствы дапамогуць нашым выхаванцам усвядоміць сваю прыналежнасць да Беларусі, скласці сістэму каштоўнасцей, у якой родная беларуская мова будзе займаць пачэснае месца.

Алена ЛУКІЯНЕЦ,
намеснік загадчыка Гезгалаўскага яслі-сада

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Распускае кулакі – звяртайцеся па дапамогу

Пракуратурай Дзятлаўскага раёна па хадайніцтве раённага аддзела Следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа за нанясенне лёгкага…

2 часа ago

Як праверыць, ці інтэрнэт-магазін сапраўдны?

Ажыццяўленне пакупак анлайн для беларусаў стала звычайным. У інтэрнэт-прасторы ёсць вялікі выбар магазінаў. Як праверыць…

3 часа ago

На каго палююць і дзе адпачываюць на Дзятлаўшчыне?

У асенне-зімовы сезон Дзятлаўскі раён традыцыйна становіцца месцам прыцягнення для аматараў палявання не толькі з…

3 часа ago

Гимназисты в гостях у спасателей

В период осенних каникул одними из первых пожарную аварийно-спасательную часть №1 города Дятлово посетили воспитанники…

3 часа ago

Более 11 млн тонн зерна с учетом рапса и кукурузы намолотили в Беларуси

В Беларуси в сельскохозяйственных организациях и крестьянско-фермерских хозяйствах намолочено зерновых с учетом рапса и кукурузы…

18 часов ago

Ключы ад мікрааўтобуса для пансіяната “Колас”

Каля сцен Брэсцкай крэпасці ў час урачыстай цырымоніі з удзелам намесніка міністра працы і сацыяльнай…

18 часов ago