Дзеці ў садочку вучацца размаўляць па-беларуску

Кожны чалавек павінен ведаць родную мову, любіць родныя мясціны, сваю Радзіму.

Таму вельмі важна з ранняга ўзросту далучаць дзяцей да роднай мовы, з павагай ставіцца да яе, не саромецца на ёй размаўляць. Менавіта дашкольны ўзрост з’яўляецца найбольш спрыяльным перыядам для авалодання дзецьмі мовамі, у гэты час фарміруецца цікавасць і патрэба ў ведах.

Трэба адзначыць, што беларуская мова гучыць у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 2 горада Дзятлава кожную пятніцу. У першай малодшаяй групе дзеці таксама вучацца размаўляць па-беларуску: вітацца, дзякаваць, развітвацца, карыстацца словамі для выказвання сваіх жаданняў, просьбаў.

Да прыкладу, сёлета ў нашай дашкольнай установе праходзіў тыдзень беларускай мовы пад назвай “Ад прыказкі да казкі”. Ён быў прысвечаны літаратурным і фальклорным творам розных жанраў на роднай мове. Каб выклікаць цікавасць да беларускай мовы, літаратуры і мастацтва, мы кожны дзень слухалі забаўлянкі, пацешкі, беларускія народныя песенькі, невялікія вершы; стараліся выкарыстоўваць у стасунках як мага больш беларускіх словаў. Дзеці ўдзельнічалі ў разважанні-дыялогу «Што за казка?», пабывалі ў гасцях у казкі «Тры мядзведзі», расказвалі казку «Казляняткі і воўк», а затым прымалі ўдзел у пастаноўцы, гулялі ў рухомыя гульні, слухалі калыханкі з лялькай Арынай.

Нам, педагогам, было прыемна, калі раніцай прыходзілі бацькі і размаўлялі па-беларуску, прасілі дапамогі ў пошуку твораў на беларускай мове для чытання дзецям дома.

Мы ўпэўнены, што калі бацькі будуць размаўляць з дзецьмі на роднай мове як мага больш, чытаць ім мастацкія творы на беларускай мове, то нашы дзеці вырастуць сапраўднымі знаўцамі роднай, матулінай мовы.

Алена КАПКОВІЧ,
выхавальніца дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 2 г. Дзятлава

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке @GrodnoMediaGroup

administrator

Recent Posts

Александр Лукашенко заявил о поддержке Венесуэлы и усилий правительства по возвращению на родину Президента Мадуро

 Президент Беларуси Александр Лукашенко от имени белорусского народа и себя лично поздравил исполняющую обязанности Президента…

11 часов ago

Ведае ўчастковы. На кантролі міліцыі – уборачная кампанія

Пытанне: ці выяўляюцца правапарушэнні ў час уборачнай? Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Віталь Грышук: – У…

2 дня ago

Акцент – на безопасном купании

Жаркие выходные – это не только беззаботный отдых на пляже, но и время повышенной опасности.…

2 дня ago

Паважаныя работнікі спажывецкай кааперацыі раёна!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам! Ваша сфера дзейнасці звязана з інтарэсамі кожнага чалавека…

2 дня ago

За гранью грядки. Фотоконкурс

«Перамога» объявляет ФОТОКОНКУРС огородных и садоводческих достижений как для начинающих любителей, так и состоявшихся профессионалов.…

2 дня ago

Дзятлаўчане праспявалі гімн разам і палюбаваліся на феерверк

Патрыятычным акордам свята Дня Незалежнасці познім вечарам стала ўжо традыцыйная для дзяржаўных свят у нашым…

2 дня ago