Цяпло сэрцаў – у кожным слове

Кожны год у кастрычніку мы адзначаем Тыдзень бацькоўскай любові. Гэта час, калі мы з удзячнасцю ўспамінаем тых, хто дорыць нам клопат, падтрымку і бясконцую любоў.
Цэнтральнай падзеяй гэтага тыдня становіцца Дзень маці – свята, напоўненае пяшчотай, удзячнасцю і цяплом. У гэты дзень мы кажам “дзякуй” за бяссонныя ночы, ласкавае слова, за веру ў нас, нават калі мы самі сумняваліся.

Да Дня маці ў гімназіі № 1 горада Дзятлава прайшла акцыя “Для мілых мам з любоўю”. З самай раніцы навучэнцы сустракалі мам з усмешкамі, уручалі ім паштоўкі, зробленыя сваімі рукамі, і гаварылі словы падзякі. Мы спадзяёмся, што кожны букет, паштоўка і кожная абдымка стануць сімвалам нашай удзячнасці.

Няхай Дзень маці стане падставай сказаць самыя важныя словы тым, хто заўсёды побач. Мамам – за цяпло і клопат. Настаўнікам – за мудрасць і цярпенне. А дзецям – за шчырыя пачуцці, якія робяць гэтае свята па-сапраўднаму светлым.
Павіншуем маму разам

У Казлоўшчынскім дзіцячым садзе стартавала прафсаюзная акцыя “Павіншуем маму разам”, ініцыяваная Федэрацыяй прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь. Гэта светлае свята – Дзень маці – выдатная нагода яшчэ раз сказаць усім мамам самыя далікатныя словы, падзякаваць за любоў і падтрымку, цярпенне і дабрыню.

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі падарыла ўсім святочныя паштоўкі са шчырымі пажаданнямі, ласкавымі і кранальнымі словамі.
Таксама ва ўстанове дашкольнай адукацыі быў аформлены тэматычны куток, дзе кожны супрацоўнік мог выбраць, запоўніць віншавальную паштоўку для самага дарагога чалавека – сваёй мамы.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
#нашелучшее #нашалепшае