Фестываль нацыянальных культур, які праводзіўся ў горадзе Гродне 7-9 чэрвеня – гэта цікава, пазнавальна, крэатыўна, весела.
Слоў можна падабраць мноства, і ўсе яны выкажуць агульную думку ўдзельнікаў – хочацца наведацца туды яшчэ і яшчэ раз.
Дзятлаўскі турінфацэнтр удзельнічаў у фестывалі ўпершыню: мы ж маладыя, адчыніліся толькі ў жніўні мінулага года. Але спадзяёмся, што раскрылі турыстычны патэнцыял раёна годна. Пляцоўка працавала ў рамках выставы “Беларусь вачыма турыста” 7 і 8 чэрвеня. На ёй былі прадстаўлены новыя друкаваныя выданні цэнтра: лістоўкі і буклеты, прайс-лісты з маршрутамі турыстычных падарожжаў па Дзятлаўшчыне, кнігі “Дзецям пра турызм” і “Дзятлаўскі раён: мінулае і сучаснае”, сувенірныя вырабы.
Наведвальнікі маглі рашыць красворды і даведацца пра самыя знакавыя турыстычныя аб’екты раёна, скласці каляровыя пазлы па кірунках развіцця турыстычнага патэнцыялу малой радзімы – Дзятлаўшчына гераічная, незвычайная, таямнічая і гасцінная, а таксама атрымаць прыз за кемлівасць і інтэлект.
На адной пляцоўцы з намі працавалі прадстаўнікі санаторыя «Радон», якія дэманстравалі магчымасці санаторна-курортнага лячэння на Дзятлаўшчыне.
Фестываль і ўдзел у ім – гэта добрая магчымасць на людзей паглядзець і сябе ацаніць, каб бачыць перспектыву і ўпэўнена рухацца наперад, захапляючы ўсё новых і новых турыстаў непаўторнасцю дзятлаўскай зямлі.
Алена АБРАМЧЫК,
спецыяліст па турызме Дзятлаўскага турінфацэнтра
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
Лічбавізацыя дзяржаўных паслуг у Беларусі набірае абароты. Унікальны ідэнтыфікатар – той самы ключ, які адкрывае…
На базе Дзятлаўскай раённай бібліятэкі з удзелам спецыялістаў сферы нашай краіны і Расійскай Федэрацыі 26…
В центре внимания — подготовка к «Дажынкам-2027» и решение проблем жителей. Председатель Гродненского облисполкома Юрий…
24 ноября поступило сообщение об утонувшем мужчине 1957 года рождения в ручье Мостище вблизи п.…
4 декабря с 09.00 до 11.00 состоится прямая телефонная линия с председателем суда Дятловского района…
Перыяд збору ўраджаю завершаны, узнагароджаны лепшыя з лепшых лідары сельскагаспадарчых дасягненняў. Святочным акордам і словамі…