Categories: Падзеі

Турысцкі злёт чыгуначнікаў у Наваельні

З 30 чэрвеня па 2 ліпеня ў Наваельні праходзіць Міжнародны турысцкі злёт чыгуначнікаў. Праводзіць яго Беларускі прафсаюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

Запрашэнне да ўдзелу ў спаборніцтвах атрымалі і прыехалі ў Наваельню 7 беларускіх каманд – з кожнага аддзялення Беларускай чыгункі і інфармацыйна-разліковага цэнтра, літоўская і расійская каманды.

Праграма турзлёту прадугледжвае разнастайныя спаборніцтвы: шматбор’е, міні-футбол, валейбол, турысцкую паласу перашкодаў, велаарыентаванне, дартс. Паколькі палатачны лагер размясціўся на беразе ракі, то не абыдзецца і без жартоўнага заплыву “на абы-чым”.

У першы дзень турзлёту каманды ўладкоўвалі свой турысцкі лагер, прайшлі спаборніцтвы па шматбор’і на наваельнянскім стадыёне, гульні па міні-футболе і валейболе. Вечарам турысты знаёміліся, адпачывалі, танчылі на дыскатэцы.

 

 

1 ліпеня адбылося ўрачыстае адкрыццё злёту. Турысты-чыгуначнікі на свой адрас пачулі шмат пажаданняў: вынікова паспаборнічаць, добра адпачыць, атрымаць прыемныя ўражанні ад наведвання Дзятлаўшчыны. Іх выказалі старшыня Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг, намеснік старшыні Дзятлаўскага райвыканкама Ігар Кухарэвіч, старшыня райпрафсаюза Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі Іван Калодзенка, старшыня Наваельнянскага сельвыканкама Ірына Кунахавец.

Другі дзень турзлёту – самы насычаны. Спаборніцтвы праходзяць і на стадыёне, і на рэчцы, і на велатрасе. Па папярэдніх дадзеных, лідзіруюць турысты-чыгуначнікі Баранавіцкага, Магілёўскага, Мінскага аддзяленняў Беларускай чыгункі. Пазмагацца ёсць за што: каманда-пераможца паедзе ў Сочы на Міжнародныя гульні “Спорт пакаленняў”.

І. ІВАНАВА

Фота Б. ВАРНЫ

administrator

Recent Posts

Внимание! Новый способ мошеннической активности!

Злоумышленники, представляясь сотрудниками Фонда социальной защиты населения, органов социальной защиты или пенсионных отделов, сообщают гражданам…

5 часов ago

Жаночае шчасце пачынаецца… з бульбы

У рамках рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і…

9 часов ago

Аляксандр Садаўнічы: “Важна даваць людзям зваротную сувязь”

11 верасня ў памяшканні райвыканкама прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію правёў першы намеснік старшыні…

9 часов ago

Назначэнні. У аддзеле ЗАГС райвыканкама – новы кіраўнік

11 верасня 2026 года начальнікам аддзела ЗАГС Дзятлаўскага райвыканкама была назначана Ганна Буцько. Нарадзілася Ганна…

12 часов ago

Гордость в каждой детали!

Мастера отдела традиционного искусства и ремесел агрогородкаГезгалы создали поистине особенное украшение — эксклюзивные броши с…

12 часов ago

Маршрутные транспортные средства и такси!

С 14 по 20 сентября Госавтоинспекция проведет профилактические мероприятия, в целях профилактики, а также снижения…

12 часов ago