Турнір “Залатая шайба”. Дзятлаўчане – з серабром! (+відэа)

Абласны турнір “Залатая шайба” хакейных каманд дывізіёна Б сярод юнакоў 2003-2005 гадоў нараджэння праходзіў з 9 па 11 сакавіка ў Лядовым палацы горада Ліды.

Удзел у спаборніцтвах прымалі хакеісты Дзятлаўшчыны.

У першы дзень спаборніцтваў, 9 сакавіка, дзятлаўчане абыгралі каманду Гродзенскага раёна з лікам 8 : 1.

Другі дзень таксама быў паспяховы. Нашы хакеісты 10 сакавіка сустракаліся з камандай Навагрудка і выйгралі з лікам 3 : 0. Выйшлі ў фінал абласнога турніру “Залатая шайба”.

Самы напружаны дзень для дзятлаўчан выдаўся ў сераду, 11 сакавіка. Належала згуляць з камандамі са Шчучына, Карэлічаў і Смаргоні. У гэтых сустрэчах павінен быў вызначыцца чэмпіён вобласці, каманда, якая паедзе на рэспубліканскія спаборніцтвы.

Малодшыя дзятлаўскія хакеісты гэта права сабе ўжо здабылі, а вось старэйшым яшчэ належала прайсці выпрабаванні на лёдзе.

Сустрэча з аднагодкамі са Шчучына завяршылася паражэннем з лікам 0 : 2. Але нашы хакеісты змаглі настроіцца на гульню і пры велізарнай падтрымцы балельшчакаў, якія і галасы “пасадзілі”, і барабан парвалі, дзве наступныя сустрэчы правялі пераможна.

У каманды з Карэлічаў выйгралі з мінімальным адрывам 2 : 1. А ўжо Смаргоні назабівалі ад душы — 9 : 3.

Пасля завяршэння сустрэчаў адбылося ўшанаванне лепшых ігракоў і каманд. Бронзавыя медалі атрымалі хакеісты з Карэлічаў. Сярэбраных узнагарод удастоена каманда з Дзятлава. Золата турніру “Залатая шайба”дасталося прадстаўнікам Шчучына. Гэта каманда ўжо трэці раз забірае галоўны кубак сабе. Нашы хакеісты летась былі пятыя, нават не прабіліся ў фінал. Затое сёлетняе серабро – вагой золата. Саступіць толькі наймацнейшаму Шчучыну – не сорамна.

Лепшым нападаючым дзятлаўчан прызнаны Мікіта Ёда, на рахунку якога пяць закінутых шайб.

Сярэбранымі медалямі турніру “Залатая шайба” адзначаны таксама Дзмітрый Русін, Арцём Лішык, Максім Кузьма, Артур Максімчык, Ягор Зыкін, Іван Губко, Максім Аляксейчык, Дзмітрый Дзірвук, Ягор Салавей, Міхаіл Петрыкевіч, Уладзімір Емяльянчык, Мацвей Маскаль, Яўген Ёда, Улад Касцюкевіч, Раман Кучынскі, Аляксей Сачак.

Нашу каманду рыхтавалі да спаборніцтваў Дзмітрый Ёда і Аляксей Петрыкевіч.

У Дзмітрыя Ёды, галоўнага спецыяліста Дзятлаўскага райвыканкама і трэнера, пацікавіліся ўражаннямі ад турніру і планамі нашых хакеістаў на бліжэйшы час. Ён зазначыў, што турнір “Залатая шайба” адзін з самых папулярных у Беларусі. Арганізатарамі яго з’яўляюцца Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакею Беларусі, прэзідэнцкі спартыўны клуб, БРСМ і дзіцячы хакейны клуб “Залатая шайба”. Таму арганізацыя спаборніцтваў – на належным узроўні. Дзятлаўчане даўно і паспяхова ўдзельнічаюць у турніры. Цяпер “Алмаз”, малодшая хакейная каманда, будзе рыхтавацца да рэспубліканскіх спаборніцтваў. Яны пройдуць 20-22 сакавіка ў Раўбічах.

Пакуль хлопцы знімалі хакейныя “даспехі”, пра далейшыя планы пагутарылі і з ігракамі нашай каманды.

Гэты турнір “Залатая шайба”для Мікіты Ёды і Арцёма Лішыка апошні, паколькі хлопцы заканчваюць навучанне і збіраюцца надалей паступаць у ВНУ. Мікіта хоча стаць праграмістам.

Арцём плануе паступаць у Гродзенскі ўніверсітэт, марыць атрымаць спецыяльнасць “фізічная падрыхтоўка ваеннаслужачых”. Яму вельмі падабаюцца гульнявыя віды спорту, такія, як хакей і футбол.

А вось у самага малодшага па ўзросце пяцікласніка Мішы Петрыкевіча наперадзе яшчэ не адзін турнір і не адна забітая шайба. Сцеражыся, Шчучын, змена падрастае баявая!

Інэса МІХАЙЛОЎСКАЯ
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

administrator

Recent Posts

ПРО:Безопасность. Почему горят машины?

Два «автопожара» зарегистрированы в Гродненской области 3 июля. По одной из версий, в одном случае,…

40 минут ago

Гаспадарскі падыход. У аўтапарку Дзятлаўскага РУП ЖКГ – абнаўленне

Нядаўна камунальная служба раёна набыла новы сучасны смеццявоз, які заменіць “пажылую” тэхніку. Падрабязней пра пакупку…

43 минуты ago

Дапамажыце знайсці чалавека

Дзятлаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта адшукваецца Дзмітрый Анатольевіч Мікулка, 12 верасня 1983 года нараджэння, які…

2 часа ago

Следчы камітэт інфармуе. Вашы рэчы – ваш клопат

Лета – сезон адпускоў, але, на жаль, і актывізацыі пляжных злодзеяў. Пра што варта памятаць…

2 часа ago

Зонт — главный аксессуар. Белорусов ждет дождливая и прохладная неделя

Белорусов ждет дождливая и прохладная неделя. Об этом рассказали БЕЛТА в Республиканском центре по гидрометеорологии,…

3 часа ago

Да ведама грамадзян

9 ліпеня з 14 да 16 гадзін у Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце (вул. Леніна, 18,…

4 часа ago