Усё далей адыходзяць ад нас падзеі Афганскай вайны, старэйшымі становяцца яе ўдзельнікі і сведкі.
15 лютага споўнілася 32 гады з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. На жаль, не ўсе матулі дачакаліся сваіх сыноў. Сярод тых, хто загінуў, і наш зямляк, ураджэнец пасёлка Наваельня, Аляксандр Шылаў.
Аляксандр Сяргеевіч Шылаў — малодшы сяржант, камандзір мотастралковага аддзялення, загінуў у няроўным баі ў афганскай правінцыі Герат. За мужнасць і адвагу ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасмяротна).
У г.п. Наваельня шануюць памяць пра свайго мужнага земляка, яго імя з гонарам носіць піянерская дружына Новаяльнянская сярэдняй школы.
У рамках дэкады «Афганістан у лёсах нашых землякоў» 19 лютага ў спартыўнай зале Новаяльнянскай сярэдняй школы прайшоў турнір па валейболе памяці воіна-інтэрнацыяналіста Аляксандра Шылава, у якім прынялі ўдзел 5 пасялковых каманд: каманда ААТ “Новаяльнянскі КХП”, Рэспубліканскай туберкулезнай бальніцы, Новаяльнянскай сярэдняй школы, Новаяльнянскага ўчастка РУП ЖКГ і каманда пасёлка Наваельня.
З прывітальным словам перад удзельнікамі турніру выступіла дырэктар школы Марыя Лашкоўская.
Ганаровае права ўзняць Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь было прадастаўлена прадстаўніку каманды ААТ “Новаяльнянскі КХП”, пераможцы мінулага турніру.
Хвілінай маўчання спартсмены ўшанавалі памяць воіна-земляка.
Спаборніцтвы прайшлі ў дружалюбнай атмасферы і дазволілі ўсім ігракам праявіць свае лепшыя якасці.
Па выніках турніру каманда ААТ “Новаяльнянскі КХП” у чарговы раз заняла I месца, на II месцы — каманда валейбалістаў Новаяльнянскай сярэдняй школы, на III – каманда пасёлка Наваельня.
Пераможцы ўзнагароджаны каштоўнымі падарункамі ад спонсараў, якімі выступілі раённы камітэт ГА “БРСМ” і Дзятлаўскі раённы фізкультурна-спартыўны клуб.
Алена Круглова,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
У Новаяльнянскім сельвыканкаме прайшло чарговае пасяджэнне мясцовага савета грамадскага пункта аховы правапарадку, сумешчанае з выязным…
Раённы семінар-прэзентацыя для кіраўнікоў і галоўных аграномаў гаспадарак Дзятлаўшчыны з дэманстрацыяй у полі гібрыдаў кукурузы…
Рэспубліканская прафілактычная акцыя “Стань прыкметным у цёмны час сутак” праходзіць у Беларусі для павышэння бяспекі…
На Дзятлаўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні. Работнікі раённага выканаўчага камітэта зноў выйшлі ў гарадскі цэнтральны…
Подписывайтесь на телеграм-канал «Дятлово ОНЛАЙН» по короткой ссылке @gazeta_peramoga
С наступлением отопительного сезона риск возникновения пожаров в жилом секторе традиционно возрастает. Чтобы предотвратить беду…